Рыґведа па-беларуску! Прэзентацыя

25 лістапада 2016

3 снежня а 16-й на Падворку (Мінск, вул. Баграціёна, 39) адбудзецца прэзентацыя кнігі — перакладу Рыґведы на беларускую мову, які ажжыцявіў Ігар Кулікоў

Рыґведа — найстаражытнейшы моўны твор індыйскае цывілізацыі. Гэта збор хвалебнаў (гімнаў), прысьвечаных розным багом — перадусім Індру ды Аґні. Ужо некалькі тысячагодзьдзяў з пакаленьня ў пакаленьне брагманы (сьвятары) бездакорна перадаюць Рыґведу па памяці. Мова гэтага помніка — санскрыт, бадай, сама архаічная сярод усіх індаэўрапейскіх моваў. Слухаючы альбо чытаючы Рыґведу, мы ня проста можам далучыцца да старажытнай традыцыі, але й зазірнуць у сьвядомасьць адных зь першых паэтаў чалавецтва.

На сустрэчы вы зможаце пачуць, як гучыць Рыґведа ў арыгінале, даведаецеся, што агульнага ў стараіндыйскіх хвалебнаў зь беларускімі народнымі песьнямі, а таксама чаму варта перакладаць падобныя творы на беларускую мову. 

Прэзэнтацыя будзе мець неафіцыйны характар, і ў наведнікаў будзе магчымасьць распытаць перакладніка пра сам твор ды працэс яго перакладу, а ў тых, хто ўжо пасьпеў азнаёміцца з кнігаю, – выказаць свае заўвагі й прапановы.

Усё, што вам муляе спытаць пра пераклад, можна будзе агучыць

                                        3 снежня

                                                 пачыная ад 16:00

                                                        па адрасе: Мінск, вул. Баграціёна, 39.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар