
Арганізацыйны камітэт семінара “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” абвяшчае конкурс на ўдзел у 3-м беларускім семінары па методыцы Аспен, які пройдзе 25 лістапада – 1 снежня 2017 года.
Семінар “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня” прапануе ўдзельнікам вольны форум для абдумвання і рэфлексіі “адвечных” чалавечых каштоўнасцяў, пошуку агульных падставаў, культывавання больш глыбокага разумення умоў існавання сучаснага чалавека на аснове калектыўных абмеркаванняў класічных тэкстаў чалавечай цывілізацыі. Удзельнікі семінара атрымліваюць магчымасць асабістага абнаўлення, змены прафесійнай факусіроўкі, становяцца больш падрыхтаванымі да лідарства ва ўмовах сутыкнення са складанымі рашэннямі ў свеце, які пастаянна змяняецца.
Па тэме:
Семінар дазваляе ўдзельнікам асэнсаваць фундаментальныя асновы “добрага грамадства” (good society), тым самым паглыбляючы разуменне, пашыраючы гарызонты і падвышаючы здольнасць вырашаць складаныя праблемы.
Удзел у семінары бясплатны, адбор удзельнікаў вядзецца на конкурснай аснове.
Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Па тэме:
Для дыскусіі за круглым сталом запрашаюцца лідары з розных сфер грамадства ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў, якія:
ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У КОНКУРСЕ ПРЫМАЮЦЦА ДА 5 ЛІСТАПАДА 2017 года.
Падаць заяўку на ўдзел у семінары
Больш інфармацыі і кантакты арганізатараў можна знайсці на сайце семінара.
Па тэме: