Школа мастацтваў для дарослых “Дзівіна Гармонія” і праект “Навуковыя падарожжы” запрашае на экскурсію па маршруту Пяршаі-Налібакі-Івянец-Ракаў.
У цыкле падарожжаў “Святло з неба” вы будзеце мець магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй месцаў, архітэктурнымі, мастацкімі вартасцямі аб’ектаў культурнай спадчыны. А таксама з інтэр’ерамі, унутраным убраннем храмаў, якое служыць не толькі рэлігійным мэтам, але паўстае унікальнай скарбніцай духу, перапляценнем розных пакаленняў, якія імкнуліся дапаўняць гэтую рэальнасць.
Пачнецца маршрут з наведвання Касцёла Святога Юрыя ў Першаях. Гэты храм — прыклад сталізатарскай архітэктуры 1933 года. Вы даведаецеся пра гісторыю места, паглядзіце на храм вачыма архітэктара і мастака. Жадаючыя змогуць зрабіць замалеўкі.
Далей экскурсія рушыць у Налібакі, наведае Касцел Ушэсця Дзевы Марыі (1935-39 гг), Праваслаўны храм святога Арханёла Міхаіла (2003-2006), Капліцу і Браму XIX ст.
Пасля гэтага вас чакае Івенец і адразу тры храмы – тры розныя стылі і часы:
– Касцёл Святога Міхала Арханёла («Белы касцёл», 1740-1749 гг., Дойлід А. Чаховіч; рэстаўраваны ў 1856-1860, арх. В. Бяляўскі),
– Касцёл Святога Аляксея («Чырвоны касцёл», 1905-1907 гг.) і
– Царква Святой Ефрасінні Полацкай, архітэктар В. Даніленка (1998г.)
Скончыцца маршрут у Ракаве, прыпынкі: Спаса-Праабражэнскай царква (1793) з брамай пабудовы 1886 года, Каталіцкая капліца святой Ганны з брамай-званіцай на могілках (1862), Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1904-1906) і іншыя культурна-гістарычныя месцы горада.
Падчас эксурсіі запланаваны абед у кавярні. Жадаючыя змогуць рабіць замалёўкі, весці дарожныя нататкі, пакідаючы рукатворнуя памяць аб уражанні, ведах, пачуццях …
14 ліпеня (субота)
Выезд з Мінску: 9.00 – вяртанне: 18.00.
Кошт удзелу: 45 р. Дзецям зніжка.
Запіс на экскурсію:
dh-school.by/ekskursiya-shedevry-monumentalnogo-iskusstva-belorusskix-xramov
Вядучыя:
культуролаг, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ Сяргей Харэўскі
мастак-манументаліст Аляксей Лосік
Дадатковая інфармацыя: Velcom: (29) 1-769-769 МТС: (29) 705-10-51 info@dh–school.by
_______________________________________________
Аб праекце:
“Святло з неба” — новы экскурсійна-творчы праект школы мастацтваў “Дзівіна Гармонія” і праекта “Навуковыя падарожжы”. У кампаніі з культуролагам, мастацтвазнаўцам, выкладчыкам ЕГУ Сяргеем Харэўскім і мастаком-вітражыстам Аляксеем Лосікам, мы будзем знаёміць вас з беларускімі шэдэўрамі сучаснага манументальнага мастацтва, а менавіта з храмавымі вітражамі.
Часцей за ўсё вандроўцы звяртаюць увагу на знешняе аблічча храмаў і такіх здымкаў вельмі шмат. «Падарожнічаючы, ня абыходзьце храм. Абавязкова заходзьце! Менавіта ў інтэр’ерах храмаў збіраюцца унікальныя рэліквіі, бясцэнныя вобразы і шэдэўры дэкаратыўнага, прыкладнога і манументальнага мастацтва!” — перакананы культуролаг Сяргей Харэўскі.
Што азначае мастацтва вітража і для каго ствараліся вітражы ў старажытных храмах? Вітражы ствараліся для Бога! Такім складаным і велічным спосабам людзі транслявалі пачуццё наўпрост ў неба. Гэта і было сведчанне веры. А неба вяртала святло ў храм, дзе, пераламляючыся праз каляровыя шыбы, ён ствараў містычную атмасферу цуду.
Сённяшнія вітражы прызначаны перш за ўсё гледачам. Тым, хто, уваходзячы ў храм, адчувае гэтую містычную сувязь з небам праз шматколерныя вокны…
Сардэчна запрашаем у нашыя падарожжы!