
Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” запрашае на адукацыйную праграму. Мэта праграмы – развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Заяўкі прымаюцца да 12 лютага.
Сёння грамадская прастора – гэта кропка канцэнтрацыі праблем развіцця горада: сацыяльных і культурных, палітычных і прававых, інфраструктурных і эканамічных. Паркі, плошчы, гандлёвыя цэнтры, вакзалы – ўсё гэта месцы сутыкнення гараджанаў, супольнасцяў, інстытутаў і структур, а таксама іх інтарэсаў і розных оптык і логік. Гэта кропка напружання і энергіі гарадскога развіцця. Гэта кропка, адкуль паўстаюць практычныя пытанні, якія патрабуюць сур’ёзнай даследчай і праектнай працы, шырокага кола ведаў і здольнасцяў да супольнага дзеяння.
Удзельнікі праграмы атрымаюць сістэмныя веды пра сучасныя накірункі развіцця гарадоў і грамадскіх прастораў у іх, практычныя навыкі крытычнага мыслення і даследчай працы, досвед камунікацыі, узаемадзеяння і каманднай распрацоўкі ідэй і праектаў для развіцця грамадскіх прастораў. Галоўнай рамкай праграмы стане канцэпцыя “зялёны горад”.
Праграма ўключае ў сябе лекцыі, семінары-абмеркаванні, групавую даследчую практыку пад кіраўніцтвам тьютараў, а таксама распрацоўку праектаў развіцця грамадскіх прастораў. Вынікі даследванняў і створаныя на іх падставе праекты будуць прэзентаваны па сканчэнні праграмы на публічным мерапрыемстве.
У межах праграмы ўдзельнікі будуць вывучаць наступныя тэмы:
Асобная ўвага будзе надавацца засваенню метадаў і падыходаў да арганізацыі мыслення і дзейнасці:
Заняткі праграмы будуць праходзіць з 24 лютага па 25 чэрвеня, праграма прадугледжвае 7 сессій, кожная з якіх будзе доўжыцца 3 дні (прысутнасць на ўсіх сессіях абавязковая, падрабязная праграмма тут).
У якасці лектараў і экспертаў у школе прымуць удзел беларускія і замежныя спецыялісты ў розных галінах: Уладзімір Мацкевіч, Марыя Фалаліева, Іскра Крстіч, Іван Сухій, Андрэй Каравянскі, Ганна Пазняк, Ігар Цішчанка, Марына Семенчанка, Іван Краўцоў, Аляксей Крывалап, Андрэй Ягораў, Зміцер Гаўрусік, Таццяна Вадалажская, Іван Шчадранок, Маргарыта Лазарэнка і інш.
Да ўдзелу ў школе запрашаюцца даследчыкі, актывісты, сацыёлагі ды культуролагі, якія маюць досвед працы ў экалагічным ды/альбо ўрбаністычным руху, і зацікаўлены ў развіцці грамадскіх прастораў і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.
Для паступлення ў школу неабходна ўважліва азнаёміцца з праграмай школы (удзел патрабуе абавязковай прысутнасці на 7 трохдзённых сесіях) і запоўніць заяўку ў тэрмін да 14 лютага. Вынікі адбору будуць вядомы не пазней за 17 лютага.
Заняткі школы пачнуцца 24 лютага і будуць праходзіць у Мінску.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з правядзеннем школы, звяртайцеся на адрас электроннай пошты: flyuniby@gmail.com з пазнакай “Школа Горад”.