Кароткі спіс прэміі абвешчаны ў дзень народзінаў паэта, мастака і дызайнера, якому сёлета споўнілася б 55 гадоў.
На прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася больш за 60 кніг. Журы абрала 10 вокладак для шорт-ліста:
Грыгорый Кацнэльсон – Рычард Гавяліс «Віленскі покер», выдавецтва “Логвінаў”;
Анатоль Лазар – Чарльз Букоўскі “Чытво”, выдавецтва “Логвінаў”;
Аляксандр Лучына – VEHA “Найлепшы бок”, выдавецтва “Янушкевіч”;
Арцём Масюкевіч – Святлана Алексіевіч “Галасы Утопіі”, выдавецтва “Логвінаў”;
Віталь Ругайн, Наста Рагатка, Даша Сапранецкая, Максім Горбік, Андрэй Кабанаў (фота), Агата Пойзан (дызайн) – укладальніца Алена Лапцёнак «Вясна 2017», праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Анастасія Стальмахова, на вокладцы выкарыстаны фрагмент працы Сяргея Шабохіна “Практыкі падпарадкавання” – Вольга Шпарага “Сообщество-после-Холокоста: на пути к обществу инклюзии», выдавецтва Медысонт”;
Павел Татарнікаў – Уладзімір Ягоўдзік, Павел Татарнікаў «Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка: беларускія народныя казкі», выдавецтва “Медыял”;
Сяргей Шаматульскі – Павел Касцюкевіч «Бульба ў райскім садзе», выдавецтва “Логвінаў”;
Сяргей Шаматульскі – Вольга Такарчук «Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых», выдавецтва “Логвінаў”;
Уладзіслава Юрчанка – Антон Кулон “Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС”, выдавецтва “Галіяфы”.
Пераможцу назавуць 7 красавіка ў прасторы ОК16 падчас фестываля “Прадмова”.
“Лятучы” рэкамендуе:
“Колер Беларусі”: новы пласт спадчыны