
На сайце Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі апублікаваны шорт-ліст заснаванай у 2017 годзе ганаровай Прэміі Кангрэса за лепшую нямецкамоўную манаграфію на беларускую тэматыку. Нагадаем, што ў 2015 годзе надавалася ганаровая прэмія за англамоўную манаграфію (яе атрымала Маргарыта Бальмацэда), у 2016 годзе – за найлепшую польскамоўную манаграфію (узнагароджана Анна Энгелькінг). Ганаровыя прэміі за іншамоўныя манаграфіі прадугледжваюцца для замежных даследчыкаў, якія не звязаныя ні паходжаннем, ні акадамічнай кар’ерай з Беларуссю.
У шорт-ліст увайшлі наступныя працы:
У склад экспертнай Рады па нямецкамоўных манаграфіях уваходзяць Лявон Баршчэўскі, Валер Булгакаў, Алег Дзярновіч, Ірына Кашталян, Аляксей Мартынюк, Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Сяргей Новікаў, Генадзь Сагановіч.
Вызначэнне пераможцы адбудзецца 16 верасня ў Варшаве, падчас Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.