
Арганізатары конкурса “Спадчына ў дзеянні” запрашаюць абмеркаваць актуальныя пытанні і трэнды ў працы з гісторыка-культурнай спадчынай у фармаце круглага стала.
Наша спадчына – не проста застылыя камяні ці фальклор. Гэта тое, што ўдзейнічае на людзей і супольнасці, прыцягвае ўвагу і таленты, тое, ад чаго сення ўсе часцей натхняюцца прадстаўнікі крэатыўных індустрый: дызайнеры, музыканты, архітэктары ды інш.
Словам, спадчына мае важкі сацыякультурны і нават камерцыйны патэнцыял. Але ж як з ім працаваць? Чаму адны праекты натхняюць і выклікаюць захапленне, у той час як іншыя – хутчэй непакой?
У межах падрыхтоўкі беларускага конкурса “Спадчына ў дзеянні”, прысвечанага выяўленню лепшых за апошнія пяць гадоў прыкладаў працы з гісторыкаарычнай-культурнай спадчынай, мы запрашаем прадстаўнікоў культурнай сферы да абмеркавання:
Аб усім гэтым Беларускі камітэт ІКАМОС запрашае паразмаўляць пад час круглага стала-дыскусіі “Спадчына у дзеянні: патэнцыял культурных праектаў”.
2 лютага (субота)
15.00 – 17.00
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Кастрычніцкая, 19)
Уваход вольны!
_______________________________________________
Даведацца больш пра конкурс “Спадчына ў дзеянні” можна ТУТ.