“Яны думалі, што калі закрыць Мацкевіча ў турме, дык яго голас у публічнай прасторы змоўкне. Але так не бывае, каб прымусіць замаўчаць мысленне” – з такой устаноўкі зыходзіць кампанія «Філосаф у турме», якая прадстаўляе новую кнігу філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.
“Свабода і мысленне” – гэта зборнік эсэ пра грамадзянскую супольнасць, створаны паводле серыі публікацый Уладзіміра Мацкевіча ў FB ў снежні 2019 – студзені 2020 гадоў. Гэты тэкст – адначасова асэнсаванне актуальнага стану беларускай грамадзянскай супольнасці і прапанова інструментаў і мадэляў для ацэнкі і працы з ёю.
У назву кнігі вынесены дзве асноўныя характарыстыкі грамадзянскай супольнасці: свабода і мысленне, якія складаюць яго сутнасць і сэнс для Уладзіміра Мацкевіча, яго modus vivendi. Хоць тэкст пісаўся да падзеяў жніўня 2020 года, якія шмат у чым змянілі і пашырылі практыку грамадзянскага ўдзелу, і да вайны ва Украіне, якая мяняе наш свет проста зараз, але новыя выклікі толькі падвышаюць яго актуальнасць. Прыведзеныя ў кнізе тэарэтычныя схемы і развароты з’яўляюцца тымі “ключамі”, з дапамогай якіх чытач можа паспрабаваць “ухапіць” аўтарскую канцэпцыю разумення і на аснове сказанага выбудаваць уласнае стаўленне да сучаснага стану і сучасных выклікаў грамадзянскай супольнасці.
Кніга выдадзена ў электронным фармаце (epub, pdf, fb2, mobi, azw3), і вы можаце свабодна спампаваць яе: