
Спадзяемся, што сяброўскія вечарыны ўжо сталі традыцыяй, бо – гэта неад’емная частка ўніверсітэцкага ладу жыцця, не толькі ж вучыць і вучыцца, думаць і дыскутаваць.
Напярэдадні новага году ў сваіх марах пра будучыню мы імкнемся да сканчэння нарэшце “спыненага часу” і таму…
прапануем хаця б на адзін вечар вярнуцца ў часы яскравых зменаў, першых подыхаў свабоды і несупыннага пераўтварэння жыцця – часы Перабудовы і пачатак 90-ых.
У праграме вечарыны:
– Справаздачы і новыя пачэсныя прызначэнні “свядомага”, “падсвядомага” і “несвядомага” Лятучага ўніверсітэта
– Прагнозы і варажба “на беларускім мысленні”
– Устаноўка і зарадка “ад чумака-кашпероўскага”
– Нечаканыя камерцыйныя прапановы…
а таксама глінтвейн, кава ды гарбата, святочнае печыва і традыцыйныя навагоднія мандарыны з апельсінамі
… і безумоўна шмат цікавых людзей, успаміны і мары, святочны настрой.
Але не забудьцеся пра адпаведны часу дрэс-код! Найлепшае ўвасабленне гістарычнага часу будзе адмыслова адзначана.
Па традыцыях сяброўскай вечарыны прысмакі ды напоі набываем разам. Свой унёсак (100 тыс.), калі ласка, перадайце Таццяне Вадалажскай ці Галіне Вячэславаўне на Падворку ці падчас лекцый і семінараў.
Вечарына адбудзецца 27 снежня, на Падворку (вул.Баграціёна, 39).
Пачынаем а 17-й гадзіне.
Калі ў Вас ёсць ідэі па “праграме” і гатоўнаць іх здейсніць з дапамогай сяброў на радасць усім – хуценька распавядайце ці пішыце Таццяне (+375 29 675 46 25), flyuniby@gmail.com.
Лятучы ўніверсітэт