15 траўня адбудзецца першы выступ у межах “Адкрытай кафедры” Лятучага ўніверсітэта.
Часам падаецца, што развіццё тэхналогій у медыцыне мала тычыцца шэраговага беларуса. Але змены адбываюцца не толькі на тэхнічным узроўні, яны закранаюць сутнасныя ўяўленні пра чалавека і сацыяльныя стасункі вакол здароўя. “Ад патэрналізму праз супрацоўніцтва да медычнага дыгіталізму” – так можна апісаць шлях зменаў у стасунках “лекар-пацыент” пад уздзеяннем прасоўвання пэўных каштоўнасцяў і развіцця тэхналогій.
Разам з лекарамі і спецыялістамі ў біяэтыцы Андрэем Вітушкам і Мікалаем Галабародзькам мы паспрабуем разабрацца з гэтымі пытаннямі і вызначыць іх актуальнасць для дзейнасці розных суб’ектаў у Беларусі.
Мікалай Галабародзька, дзіцячы інфекцыяніст, кандыдат медыцынскіх навук. Вывучаў магчымасці падвышэння патэнцыялу сістэмы этычнай экспертызы біямедычных даследаванняў у Беларусі.
Андрэй Вітушка, дзіцячы рэаніматолаг, кандыдат медычных і магістар гуманітарных навук. Сфера цікаўнасцяў – узаемадачыненні “лекар-пацыент-сістэма аховы здароўя”.
15 траўня (серада)
Пачатак у 18:30
Для удзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы.
Месца правядзення будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам.
“Лятучы” рэкамендуе:
ЧТО БИОТЕХНОЛОГИИ РАССКАЗЫВАЮТ НАМ О НАС САМИХ
КУРС «ОТКРЫТЫЕ ПРОБЛЕМЫ И ПАРАДОКСЫ БИОЭТИКИ»
ЛЕКЦЫЯ «МАРАЛЬНАЯ ЭЎРЫСТЫКА БІЯТЭХНАЛАГІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ»
Адкрытая кафедра – серыя выступаў прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, тэматычнымі рамкамі якіх стануць пытанні сацыяльных зрухаў і новай няроўнасці, звязаныя з пераходам на інавацыйны тып мыслення і дзейнасці, з імклівым развіццём тэхналогій. Мы паспрабуем акрэсліць кола зменаў, якія адбываюцця ў сацыяльных зносінах і статусах, этычных нормах і прававых стасунках, формах забеспячэння бяспекі праз трасфармацыю розных сацыяльных інстытутаў і сфер дзейнасці.