
Данецкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стуса
пры садзейнічанні
Праграмы імя Кавальскіх Канадскага інстытута ўкраінскіх студый
Кіеўскага офіса Інстытута Кенана
Запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
«Трансфармацыі гістарычнай памяці»,
якая адбудзецца 22-23 лютага 2018 года
на гістарычным факультэце ДанНу імя Васіля Стуса
па адрасе: Украіна, г. Вінніца, вул. Грушэўскага, 2
Паняцце «гістарычная памяць» трывала ўвайшло ў лексікон сучасных навукоўцаў. Усплёск цікавасці да гэтай з’явы ва Украіне прыпадае на апошнія гады, гэта абумоўлена светапоглядным сутыкненнем дыяметральна процілеглых праектаў яе будучыні. Праблема гістарычнай памяці важная і вельмі складаная. Абмеркаванне ў коле прафесіяналаў сюжэтаў аб узнікненні, цыркуляванні і зменах калектыўных уяўленняў пра мінулае стане карысным не толькі для вызначэння траекторыі навуковых даследаванняў, але і для абрысаў магчымых алгарытмаў уплыву прафесійных гісторыкаў на іх фармаванне. Паколькі гістарычная памяць у СССР мела выразную спецыфіку з улікам доўгага перыяду дзяржаўнага дыктату ў гэтай сферы, канферэнцыя мае на мэце абмеркаванне відазмяненняў памяці пра мінулае, перш за ўсё, ва Украіне, на постсавецкай прасторы і ў Цэнтральнай Еўропе.
Праблемнае поле:
• Фактары фарміравання гістарычнай памяці
• Палітыкі памяці
• Уплыў гістарычнай памяці на культурную і нацыянальную ідэнтычнасць
• Гістарычная памяць ва Украіне
• Гістарычная памяць на постсавецкай прасторы і ў краінах Цэнтральнай Еўропы
• Гістарычная памяць ва ўмовах гібрыднай вайны
• Гістарычная навука і гістарычная памяць
• Школьны падручнік як адлюстраванне і інструмент гістарычнай памяці.
Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя гісторыкі.
Мовы камунікацыі: украінская, англійская, руская.
Тэкст дакладу і заяўку просьба накіроўваць да 15 снежня 2017 г. на электронны адрас: transformacii2018@gmail.com. Тэксты дакладаў будуць апублікаваныя ў спецыяльным выпуску навуковага часопіса «Гістарычныя і паліталагічныя даследаванні» да пачатку працы канферэнцыі.
Патрабаванні да тэкста дакладу, форму зяўкі на ўдзел у канферэнцыі і іншыя падрабязнасці можна знайсці на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі.