
Маршрут: Мінск – Кішчына Слабада – Старабарысаў – Зэмбін – Барысаў
26 студзеня адбудзецца наступная вандроўка, якую ладзіць Лятучы ўніверсітэт і кансорыюм “Еўрабеларусь“
Гэтым разам мы выпраўляемся ў край над Бярэзінай, на старажытную Барысаўшчыну. Легендарны горад, заснаваны князем Барысам, атрымаў гэрб з выяваю Сьвятога Пятра над брамаю, нібы стаўшы на варце іншасьвету. У гэтых краях скрыжоўваліся шаблі, штыкі й людзкія лёсы. Тут бывалі вялікія князі Вітаўт і Аляксандар, каралі і расейскія цары, Напалеон і Гітлер. Тут адбываліся вялікія баталіі войскаў, што прыходзілі з розных краёў.
Але, перадусім, легэндарная Барысаўшчына – край выбітных людзей. Тут жылі Ганна Цюндзявіцкая, стваральніца кулінарнае энцыкляпэдыі “Кухарка літоўская”, мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ і паэт Ізя Харык, дыпламат Андрэй Грамыка і скульптар Анатоль Анікейчык. Іх памяці і будзе прысьвечанае нашае падарожжа ў горад Сьвятога Пятра, у край над Бэрэзінай.
У якасці прыза за актыўны ўдзел – кніга Сяргея Харэўскага «Сто твораў XX стагоддзя»
Дабрачынныя ахвяраванні 230 тыс. б/р. Дзецям да 15 гадоў – сніжкі 🙂 У кошт уваходзяць: транспартнае абслугоўванне, лекцыя вядучых, чай-кава з прысмакамі.
Даведкі па тэлефоне: + 375 29 1802838, Святлана.