У межах Тыдня беларускага мыслення Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе сваю праграму, якая адлюстроўвае нашыя ўяўленні пра мысленне і нашае самавызначэнне ў ім.
Гістарычнасць і су-часнасць мыслення. Мысленне не жыве на паліцах бібліятэк, у формулах ці адмысловых інстытуцыях – гэты жывы працэс, які знітаваны з часам і кантэкстам. Су-часнасць мыслення – гэта знаходжанне ў пэўным часе, які мае культурныя, гістарычныя і палітычныя каардынаты. Су-часнасць – гэта і сустрэча ў часе з Іншым, з праблемай, з выклікам. Менавіта таму мы пачынам тыдзень выставай, якая стварае для нас усіх гістарычны і культурны кантэкст існавання і развіцця.
Працягваючы тэму гісторыі паўставання мыслення, прэзентуем і абмяркоўваем выдадзеную ў траўні Анталогію беларускага мыслення 2000-2015 гг., якая ўбачыла свет пад назвай “Код прысутнасці”.
Гэтыя мерапрыемствы мы ладзім сумесна з Беларускім калегіюмам і Міжнародным кансорцыюмам ЕўраБеларусь:
- Мінск, 16 верасня, 18.45 -22.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. Адкрыццё выставы “COGITO ALBARUTHENIAE. Панарама беларускага мыслення” Энцыклапедыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, пэрыёдыкі. Вядзе імпрэзу Валянцін Акудовіч. Удзельнічаюць: Тацяна Вадалажская, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Сяргей Санько, Тацяна Шчытцова, Валер Булгакаў, Уладзімір Някляеў.
- Бабруйск, 21 верасня, 18.00-20.00 Тайм клуб 1387, вул. Савецкая, 97-2. “Код прысутнасці”. Тацяна Вадалажская прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.”. Прэзентацыя кнігі і дыскусія.
- Магілёў, 22 верасня, 18.30-20.30 зав. Чкалава, 16. “Код прысутнасці”. Валянцін Акудовіч і Сяргей Дубавец прадстаўляюць Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.”. Прэзентацыя кнігі і дыскусія
- Віцебск, 23 верасня, 18.00-20.00 Torvald art-pub, Камсамольская, 32. “Код прысутнасці”. Уладзімір Мацкевіч прадстаўляе Анталогію беларускага мыслення. 2000-2015 г.”. Прэзентацыя кнігі і дыскусія.
Асоба ў мысленні. Мысленне – гэта тое, што перадаецца з рук у рукі, мае свае твары і імены, а для беларускага мыслення індывідуальнасць – магчыма, адна з вызначальных рысаў. Мысленне інтэрсуб’ектыўнае, але персанальныя траекторыі, асабістыя справы, праекты і ініцыятывы – гэта тое, з чаго складаецца нашая інтэлектуальная гісторыя. І падчас Тыдня мы прапануем угледзецца ў двух герояў нашай прасторы, якія ўжо сышлі ад нас, але сваёй траекторый жыцця і мыслення прынеслі і задалі характэрныя рысы беларускай інтэлектуальнай сітуацыі
- 20 верасня, Мінск, 17.00-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. “Аляксандр Грыцанаў і ягоная справа”. Сolloquium і дыскусія пра праект Аляксандра Грыцанава. Удзельнікі: Уладзімір Мацкевіч, Канстанцін Скуратовіч, Мікалай Кацук ды інш.
- 24 верасня, Мінск, 17.00-19.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. Ігар Бабкоў, публічная лекцыя “Уладзімір Абушэнка: рэканструкцыя ідэі”
- 24 верасня, Мінск, 19.30-21.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. Панэльная дыскусія “Сучаснасць і сацыялогія Уладзіміра Абушэнкі: ідэі, кантэксты, перспектывы”. Удзельнікі: Т. Вадалажская, М. Кацук, А. Камароўскі, А. Шэлест.
Нэрв часу. Мысленне – гэта тое, што знаходзіць сябе на мяжы. На мяжы непамыснага, на вастрыні праблемы. Яно вызначае нэрв нашага часу. Сёння гэты нэрв звязаны з шэрагам праблем, якія адкрываюцца ў абставінах перабудавання шматлікіх упарадкаваных рэчаў: стасункаў культур, сацыяльных структур, зносінаў чалавека з асяроддзем і штучным інтэлектам, этычным і гуманітарным вымярэннем нашага ладу жыцця. Вырашэнне гэтых праблемаў патрабуе глабальнага мыслення, але не абстрактнага. Таму ў працяг серыі “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” на Тыдні беларускага мыслення будзе прадстаўлены шэраг публічных лекцый і дыскусій, якія даюць спробу адказаў на глабальныя пытанні, зыходзячы з беларускага кантэкста, прапануюць сродкі для таго, каб зразумець сябе і свой час.
- 20 верасня, Мінск, 19.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. Уладзімір Галянкоў, публічная лекцыя “Інтэлектуальныя сістэмы: праблемы і перспектывы”.
- 21 верасня, Мінск, 19.30-21.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. Уладзімір Мацкевіч, публічная лекцыя “Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса”
- 22 верасня, Мінск, 19.00-21.30. Imaguru, вул.Фабрыцыуса, 4. “Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі”. Дыскусія, мадэратар – Павел Баркоўскі. Разам ладзяць Лятучы ўніверсітэт і “Будзьма беларусамі!”
- 22 верасня, Мінск, 19.30-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. Яраслаў Бекіш, публічная лекцыя “Не-уяўляючы Беларусь: тры “зялёныя” ўтопіі”
- 23 верасня, Мінск, 17.30-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. Дзмітрый Задорын, публічная лекцыя “Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска”
- 23 верасня, Мінск, 20.00-21.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба, дуэт “АГАТА”, лекцыя з элементамі майстар-класу “Беларусь праз музычную семантыку і сінтаксіс”.
Мысліць мысленне. Гэта метадалагічная ўстаноўка, якая наварочвае нас на тое, што мысленне не льецца само па сабе, гэта не “натуральны” працэс, яно патрабуе рэфлексіі, удасканальвання тэхнікі і арганізацыі адмысловай прасторы. Праз гэтае разуменне мы ладзім рефлексіўную дыскусію пра беларускае мысленне як з’яву. А таксама прапануем майстар-клас па тэхніках інтэрпрэтацыі, які ладзяць слухачы Лятучага ўніверсітэта, прастаўляючы свае падыходы да разумення і прачытвання Іншага праз тэкст.
- 25 верасня, Мінск, 16.30-18.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9.“Беларускае мысленне: quo vadis?”. Дыскусія на падставе Анталогіі беларускага мыслення “Код прысутнасці”. Запрошаныя да ўдзелу: Тацяна Шчытцова, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Міхаіл Баярын, мадэратар – Тацяна Вадалажская
- 24 верасня, Мінск, 15.00 – 16.30 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. “Тэхнікі інтэрпрэтацыі: разам чытаем тэксты інтэлектуалаў”, бліц-аналіз тэкстаў. Праводзяць слухачы Лятучага ўніверсітэта
У межах Тыдня Лятучы ўніверсітэт дасць магчымасць усім зацікаўленым пазнаеміцца з падыходамі да мыслення і адукацыі не толькі праз нашыя лекцыі, выставы і дыскусіі, але і наўпрост падчас імпрэзы “ Лятучы ўніверсітэт – вядомы і невядомы”. Гэта магчымасць сустрэцца з сябрамі супольнасці Лятучага – мыслярамі, навукоўцамі, інтэлектуаламі і з “першых вуснаў” зразумець, “як жыве і працуе” гэтая прастора мыслення, што цікавага прапануе Праграма новага году, якім чынам можна далучыцца да нашай супольнасці.
- 19 верасня, Мінск, 20.00-22.00 Корпус 8, пр-т Машэрава, 9. “Лятучы ўніверсітэт – вядомы і невядомы”. Прэзентацыя прасторы, асобаў, праграмы і планаў на наступны год. Вядзе імпрэзу Марына Штрахава. Запрошаны да ўдзелу: Павал Баркоўскі, Уладзімір Мацкевіч, Міхаіл Баярын, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая, Тацяна Шчытцова, Іван Вядзенін, Вячаслаў Бабровіч, Алег Дзярновіч ды інш.
Да сустрэчы на Тыдні беларускага мыслення!