
Чарговае паседжанне ўніверсітэцкага семінара адбудзецца 6 лістапада (аўторак).
На семінары будзе працягнутая серыя дакладаў Таццяны Вадалажскай, якія акрэсліваюць выклікі апошняга дзесяцігоддзя да развіцця Універсітэта ў сучаснай Беларусі. Тэма наступнага дакладу: “Карціна свету і змест адукацыі: пошукі “новых універсітэтаў”.
Адукацыя з’яўляецца не адзінай, але неад’емнай часткай сутнасці ўніверсітэта.
Падчас выступа і абмеркавання мы паспрабуем знайсці адказы на гэтыя пытанні.
Глядзіце запіс першага даклада гэтага сезона: Універсітэт як сацыяльны інстытут.
6 лістапада (аўторак)
Падворак (вул. Баграціёна, 39), Пачатак у 18-30.
Уваход вольны!
***
Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, ў ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.