
Кожнае даследаванне павінна быць адэкватным свайму прадмету. Калі вы хочаце вывучаць анатомію рыбы, як збудаваны яе шкелет, вы дастаеце яе з вады і працуеце ўжо з мёртвай істотай. Калі вы хочаце штосьці зразумець пра жыццё рыбы, яе паводзіны, вы павінны вывучаць яе ў вадзе. Той жа прынцып дзейнічае і калі мы маем справу з чалавечымі, сацыяльнымі, жывымі сістэмамі і такімі складанымі аб’ектамі, як Беларусь. Калі вы хочаце вывучаць Беларусь, вы можаце з ей абыходзіцца як з мертвай рыбай. А можаце вывучаць яе ў непасрэдным, натуральным асяродзі – там, дзе яна жыве. А дзе яна жыве? Яна жыве ў мысленні, у нашым чалавечым стаўленні да яе. Таму, калі вы хочаце вывучаць Беларусь такой, якая яна ёсць, вы абавязаны яе браць у яе натуральным асяродзі – у мысленні людзей.
27 верасня Лятучы ўніверсітэт распачынае новы, ужо трэці, сезон публічных лекцый “Urbi et Orbi”. Да пачатку заўсёды хочацца паставіцца нейкім адмысловым чынам, надаць гэтаму моманту важнае значэнне і ролю. Праблематыка мыслення, сучасных імкліваму, зменліваму свету падыходаў, спосабаў, інструментаў мыслення – адзін з тых акцэнтаў, якому ў Лятучым універсітэце надаецца асаблівая ўвага. Менавіта таму распачаць новы сезон мы запрасілі філосафа, метадолага Уладзіміра Мацкевіча.
Пра тое, што чакае вас на гэтай лекцыі, запрашаем даведацца з інтэрв’ю, якое лектар даў напярэдадні.