Універсітэцкі семінар: новы сезон

29 верасня 2016

Універсітэцкі семінар быў распачаты ў 2009 годзе шэрагам лекцый Ў.Мацкевіча “Культурная палітыка і ідэя Універсітэту”, дзе ўпершыню фармуляваліся асноўныя ідэі, якія сталі падмуркам Лятучага універсітэту. У наступныя гады семінар стаў месцам абмеркавання думак і прапановаў, звязаных з развіццём і паўстаннем універсітэту.

У гэтым годзе універсітэцкі семінар стане пляцоўкай для вывучэння і развіцця ідэі “Гульні” у яе дачыненні да Мыслення і Ўніверсітэта. Падчас семінарскіх сустрэч будуць апрабірвацца і спасцігацца розныя формы гульнявога падыходу да арганізацыі мыслення па актуальных праблемах. На прасторы семінара – тут і цяпер – у фармаце “мінігульняў” будуць сустракацца розныя формы мыслення, школы і падыходы (у прыватнасці падыходы, якія культывуюцца ў чатырох Школах магістраў Гульні). Тэмы і праблемы для абмеркавання прапануюцца актыўнымі ўдзельнікамі і могуць быць звязаныя, як з пытаннямі развіцця Ўніверсітэта, адукацыі і г.д., так і з інтэлектуальнымі праблемамі, якія патрабуюць мыслення.

Семінар адкрыты да ўдзелу ўсіх сябраў Лятучага ўніверсітэта і тых, хто зацікаўлены развіццём Ідэі Ўніверсітэта.

Праграма семінара гнуткая і ягоны дакладны план на год будзе сфармуляваны на першым паседжанні.

Паседжанне адбудзецца 4 кастрычніка а 18.30.

вул.Баграціёна, 39.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар