Універсітэцкі семінар

10 красавіка 2017

Чарговае паседжанне ўніверсітэтскага семінара будзе прысвечана прэзентацыі ШКОЛЫ САЦЫЯЛЬНА-ФІЛАСОЎСКАЙ АНАЛІТЫКІ.

Семінар адбудзецца 18 красавіка (аўторак).

Месца: Падворак (вул. Баграціёна, 39).

Пачатак: у 19.00.

Уваход вольны!

Універсітэцкі семінар: сезон 2016-2017. У мінулым годзе мы адкрылі другі ўзровень навучання ў Лятучым універсітэце – Школы магістраў гульні. Кожная з іх накіравана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх групаў у шчыльнай камунікацыі з Настаўнікамі – беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Кожная з іх разгортвае сваю “гульню”, свой асабісты спосаб пабудовы мыслення і дзеяння, стварэння культуры і свету.

Кожная з школаў паступова выпрацавала свой стыль, утварыла супольнасць і распачала ўнутраныя інтэлектуальныя працэсы. У гэтым годзе мы вырашылі, што зараз самы час сустрэцца на агульным полі гульні.

Што кожная школа можа прапанаваць у якасці інтэлектуальнага выкліка? Як прапануе арганізаваць супольнае мысленне?

Сёлетні ўніверсітэцкі семінар пераўтвараецца ў прастору сустрэчы школаў: прэзентацыі, каммунікацыі і супольнага мыслення.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар