17 студзеня адбудзецца чарговае паседжанне ўніверсітэтскага семінара. Яно будзе прысвечана рэфлексіі і абмеркаванню выступа “Школы ВКЛ”, які адбыўся на прошлым семінары 20 снежня 2016 г.
Семінар адбудзецца 17 студзеня (аўторак) на Падворку (вул.Баграціёна, 39).
Пачатак а 18.30.
Універсітэцкі семінар: сезон 2016-2017. У мінулым годзе мы адкрылі другі ўзровень навучання ў Лятучым універсітэце – Школы магістраў гульні. Кожная з іх накіравана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх групаў у шчыльнай камунікацыі з Настаўнікамі – беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі. Кожная з іх разгортвае сваю “гульню”, свой асабісты спосаб пабудовы мыслення і дзеяння, стварэння культуры і свету.
Кожная з школаў паступова выпрацавала свой стыль, утварыла супольнасць і распачала ўнутраныя інтэлектуальныя працэсы. У гэтым годзе мы вырашылі, што зараз самы час сустрэцца на агульным полі гульні.
Што кожная школа можа прапанаваць у якасці інтэлектуальнага выкліка? Як прапануе арганізаваць супольнае мысленне?
Сёлетні ўніверсітэцкі семінар пераўтвараецца ў прастору сустрэчы школаў: прэзентацыі, каммунікацыі і супольнага мыслення.