Дызайнера найлепшай кніжнай вокладкі ўзнагародзяць 7 красавіка а 17-й гадзіне ў культурным хабе Ок16.
Цырымонія адбудзецца ў межах Фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.
Шорт-ліст прэміі імя Міхала Анемпадыстава
Падчас уручэння ўлюбёныя песні з “Народнага альбома” заспявае Кася Камоцкая. А пасля цырымоніі гледачоў чакае творчая імправізацыя Рамана Падалякі і Змітра Лук’янчыка “Чуць, бачыць, разумець” паводле працы Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”.
Найлепшую вокладку да беларускай кнігі вызначыць журы, у якое ўвайшлі пісьменнік і мастак Артур Клінаў, дызайнер Уладзімір Цэслер, мастачка Васіліса Паляніна, пісьменнік і мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнерка Алена Дашкевіч, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнер Юрый Тарэеў.
7 красавіка
17.00
Культурны хаб Ок16 (Кастрычніцкая, 16)
Прэмія імя Міхала Анемпадыстава заснаваная сёлета ў памяць пра дызайнера, паэта, фатографа, публіцыста, культуролага, які пайшоў з жыцця год таму. Ініцыятыва належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”.
Генеральным партнёрам выступіў незалежны тэлеканал “Белсат”, прэмія ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі “Беларускамоўныя”.
Глядзіце таксама:
Выстава “Колер Беларусi” Міхала Анемпадыстава: бясконцае наша”