
12 снежня 2018 года адбылося падсумаванне вынікаў Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 года.
Нагадаем, прэмія надаецца ў галінах гістарычных, гуманітарных і сацыяльна -палітычных навук.
Пераможцамі ў гэтым годзе сталі:
Гісторыя
Манаграфіі
Уладзімір Канановіч. Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне. — Смаленск: Інбелкульт, 2017.
Артыкулы
Лісейчыкаў, Дзяніс. «Руская» мова метрычных кніг уніяцкіх цэркваў Вялікага Княства Літоўскага ў XVII–XVIII стагоддзях. Беларускі гістарычны часопіс. 2017. №6.
Гуманітарныя навукі
Прэмія імя Зоры Кіпель
Манаграфіі
Вадзім Шклярык. Мікратапанімія Усходняга Палесся ў кантэксце развіцця рэгіянальнай лексічнай сістэмы. — Мінск : Беларуская навука, 2017.
Артыкулы
Юры Пацюпа. Феномен беларускага 11-складовіка: Тэарэтычны, параўнальна-гістарычны і прапедэўтычны аналіз, „Acta Albaruthenica”, 2017, t. 17, s. 119–158.
Сацыяльна-палітычныя навукі
(у гэтым годзе конкурс па сацыяльна-палітычных навуках праводзіўся толькі сярод артыкулаў)
Артыкулы
Марыя Рогава. “Identity in an Autocratic State: Or What Belarusians Talk about When They Talk about National Identity”, East European Politics & Societies, December 2017.
Віншуем усіх пераможцаў!
Прэмія надаецца пры фінансавай падтрымцы сям’і Кіпель (ЗША), Беларускага дабрачыннага фонда (Лондан) і Беларускага інстытута Амерыкі.
Па тэме:
Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў гэтым годзе не адбудзецца
VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі: дасягненні і выклікі
Андрэй Казакевіч: Кангрэс выконвае значную ролю ў кансалідацыі даследаванняў Беларусі