Забеспячэнне правоў студэнтаў, самакіраванне і акадэмічная мабілізацыя ва Ўкраіне

09 сакавіка 2017

16 сакавіка 2017 году ў 18:00 у памяшканні Прэс-клуба адбудзецца лекцыя экспертаў Украінскай асацыяцыі студэнтаў на тэму студэнцкага актывізму ва Украіне.

У некаторых ВНУ Украіны ўжо поўным ходам ідзе Балонскі працэс, а некаторыя яшчэ толькі мараць пра развітанне з СССР. Міністэрства адукацыі цалкам абнавілася пасля 2013-га году, але дагэтуль некаторыя рашэнні зусім не-еўрапейскія. Што ў такой сітуацыі рабіць студэнтам? Адказ на гэтае пытанне будзе дадзены на лекцыі-дыскусіі з людзьмі, якія стаяць ля вытокаў новых рэформ украінскай адукацыі.

Кіраўнічкі УАС Ліда Фясенка і Ліза Шчапяцільнікава падзеляцца ўласным досьведам студэнцкага самакіравання, а таксама барацьбы з карупцыяй і блатам ва ўніверсітэтах, раскажуць шмат цікавостак, смешных, а часам сумных фактаў пра студэнцкі рух ва Украіне, а таксама адкажуць на пытанні ўсіх цікаўных.

Каму гэта будзе цікава:

– неабыякавым студэнтам і студэнцкаму самакіраванню, каб даведацца цікавостак пра ўкраінскую адукацыю і пазнаёміцца з лідарамі студэнцтва.

– усім, хто цікавіцца, што адбываецца ва ўкраінскай сістэме адукацыі падчас рэформ.

Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.

16 сакавіка (чацвер)

Пачатак: 18.00

Месца: Прэс-клуб (Веры Харужай, 3-601)

“Лятучы” таксама рэкамендуе:

Уладзімір Дунаеў: Наша краіна пакуль адстае нават ад адсталых

Quo vadis: Беларусь в Болонском процессе

Уладзімір Дунаеў: Універсітэт – гэта супольнасць людзей, звязаных клятвай

 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар