Збор індывідуальных заявак на ўдзел у Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

25 красавіка 2019

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у чарговым (восьмым) Кангрэсе, які адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў г. Вільні (Літва).

У 2019 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства, філасофія, юрыспрудэнцыя і іншыя.

Тэрмін падачы заявак — да 25 мая 2019 года.

Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.  

Місія Кангрэса – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету. 

Для падачы заяўкі да 25 мая 2019 года неабходна запоўніць АНЛАЙН-ФОРМУ.

Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў.

Збор заявак на ўдзел гасцей, журналістаў і на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней.

Падзеі: