
English / Беларуская мова / Русский язык
To the Prosecutor General of the Republic of Belarus
To the Head of the Department of the Investigative Committee of the Republic of Belarus
We, scientists, researchers, representatives of the academic community and cultural figures, draw your attention to the critical situation of the hunger strike of the political prisoner of the Belarusian philosopher and methodologist Vladimir Matskevich. Vladimir Matskevich personifies the active thinking of Belarus, his works and developments are the property of national and European culture and science. We know that social development moves thanks to bold ideas, contribution to culture and the height of the human spirit, and this is precisely what is most clearly manifested in the life and work of Vladimir Matskevich.
On August 4, 2021, Vladimir Matskevich was arrested and has been held in pretrial detention center No. 1 in Minsk for more than 6 months. The investigating authorities charged him with “organizing actions grossly violating public order” (the Article 342 of the Criminal Code of the Republic of Belarus), however, over the past time, no significant evidence of his guilt has been presented to Vladimir and the public, the investigation of the case is being delayed, and the terms of detention are constantly extended. All these circumstances indicate the deprivation of Vladimir Matskevich of freedom was due solely to his public intellectual activity.
On February 4, 2022, Vladimir Matskevich went on a hunger strike, refusing to eat.
His requirements are simple and doable:
After 10 days, if these requirements are not met, Vladimir Matskevich goes on a dry hunger strike. The price of such an action is the life of a Man, a Thinker and a Citizen.
We demand a lawyer should be able to visit Vladimir Matskevich on a daily basis, as well as to inform the public about his state of health and conduct investigative procedures in the case.
We consider it lawful, logical and feasible for Vladimir Matskevich’s demands to change the measure of restraint, complete the investigative actions and send the case to court.
We are deeply concerned that by declaring a hunger strike, Vladimir Matskevich resorts to an extreme measure, which is possible in conditions of imprisonment, in order to influence the unreasonably long investigation periods, far-fetched accusations, a measure of restraint, conditions of the detention. We are concerned Vladimir Matskevich will be principal in defending his position.
Your inaction, attempts to silence information about the hunger strike and refusal to comply with the requirements will bring to death!
We insist on the immediate fulfillment of Vladimir Matskevich’s demands by the people in whose hands the freedom, health and life of Belarusian philosopher Vladimir Matskevich are today.
Join to address https://goo.su/bap3
Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь
Начальніку Упраўлення следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Мы, навукоўцы, даследчыкі, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці і дзеячы культуры, звяртаем вашу ўвагу на крытычную сітуацыю галадоўкі палітычнага зняволенага беларускага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Уладзімір Мацкевіч увасабляе ў сабе актыўнае мысленне Беларусі, яго працы з’яўляюцца здабыткам нацыянальнай і еўрапейскай культуры і навукі. Мы ведаем, што грамадскае развіццё рухаецца дзякуючы смелым ідэям, укладу ў культуру і вышыні чалавечага духу, і якраз гэта і атрымлівае самую яркую праяву ў жыцці і дзейнасці Уладзіміра Мацкевіча.
4 жніўня 2021 года Уладзімір Мацкевіч быў арыштаваны і ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 у г. Мінску ўжо больш за 6 месяцаў. Следчыя органы інкрымінавалі яму «арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК), аднак за мінулы час Уладзіміру і грамадскасці не прад’яўлена ніякіх істотных доказаў яго віны, расследаванне справы зацягваецца, а тэрміны ўтрымання пад вартай увесь час падаўжаюцца. Усе гэтыя абставіны ўказваюць на тое, што пазбаўленне Уладзіміра Мацкевіча свабоды абумоўлена выключна яго публічнай інтэлектуальнай дзейнасцю.
4 лютага 2022 года Уладзімір Мацкевіч аб’явіў галадоўку, адмовіўшыся ад ежы.
Яго патрабаванні простыя і выканальныя:
Праз 10 дзён, калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, Уладзімер Мацкевіч пераходзіць на сухую галадоўку. Кошт такога дзеяння – жыццё Чалавека, Мысляра і Грамадзяніна.
Мы патрабуем забяспечыць магчымасць для штодзённага бесперашкоднага наведвання адваката да Уладзіміра Мацкевіча, а таксама інфармавання грамадскасці аб стане ягонага здароўя і правядзенні следчых працэдур па справе.
Мы лічым законнымі, лагічнымі і выканальнымі патрабаванні Уладзіміра Мацкевіча змяніць меру стрымання, завяршыць следчыя дзеянні і накіраваць справу ў суд.
Мы глыбока перакананыя, што абвяшчаючы галадоўку, Уладзімір Мацкевіч звяртаецца да скрайняй меры, якая магчымая ва ўмовах зняволення, каб паўплываць на беспадстаўна зацягнутыя тэрміны следства, надуманыя абвінавачванні, меру стрымання, умовы ўтрымання. Мы перакананыя, што Уладзімір Мацкевіч праявіць прынцыповасць у адстойванні сваёй пазіцыі.
Ваша бяздзейнасць, спробы замаўчаць інфармацыю аб галадоўцы і адмова ў выкананні патрабаванняў – смяротныя!
Мы настойваем на неадкладным выкананні патрабаванняў Уладзіміра Мацкевіча з боку асоб, у руках якіх сёння знаходзяцца свабода, здароўе і жыццё беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча.
Падпісаць https://goo.su/bap3
Генеральному прокурору Республики Беларусь
Начальнику Управления следственного комитета Республики Беларусь
Мы, ученые, исследователи, представители академического сообщества и деятели культуры, обращаем ваше внимание на критическую ситуацию голодовки политического заключенного беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича. Владимир Мацкевич олицетворяет собой активное мышление Беларуси, его труды и разработки являются достоянием национальной и европейской культуры и науки. Мы знаем, что общественное развитие движется благодаря смелым идеям, вкладу в культуру и высоте человеческого духа, и как раз это и получает самое яркое проявление в жизни и деятельности Владимира Мацкевича.
4 августа 2021 года Владимир Мацкевич был арестован и содержится под стражей в СИЗО №1 в г. Минске уже более 6 месяцев. Следственные органы инкриминировали ему «организацию действий, грубо нарушающих общественный порядок» (ст. 342 УК), однако за истекшее время Владимиру и общественности не предъявлено никаких существенных доказательств его вины, расследование дела затягивается, а сроки содержания под стражей постоянно продлеваются. Все эти обстоятельства указывают на то, что лишение Владимира Мацкевича свободы обусловлено исключительно его публичной интеллектуальной деятельностью.
4 февраля 2022 года Владимир Мацкевич объявил голодовку, отказавшись от приёма пищи.
Его требования просты и выполнимы:
Изменить меру пресечения на подписку о невыезде.
Завершить следственные действия и передать дело в суд.
Назначить дату судебного разбирательства.
Через 10 дней, если эти требования не будут выполнены, Владимир Мацкевич переходит на сухую голодовку. Цена такого действия – жизнь Человека, Мыслителя и Гражданина.
Мы требуем обеспечить возможность для ежедневного беспрепятственного посещения адвоката к Владимиру Мацкевичу, а также информирования общественности о состоянии его здоровья и проведении следственных процедур по делу.
Мы считаем законными, логичными и выполнимыми требования Владимира Мацкевича изменить меру пресечения, завершить следственные действия и направить дело в суд.
Мы глубоко убеждены, что объявляя голодовку, Владимир Мацкевич прибегает к крайней мере, которая возможна в условиях заключения, чтобы повлиять на безосновательно затянутые сроки следствия, надуманные обвинения, меру пресечения, условия содержания. Мы убеждены, что Владимир Мацкевич проявит принципиальность в отстаивании своей позиции.
Ваше бездействие, попытки замолчать информацию о голодовке и отказ в выполнении требований – смертельны!
Мы настаиваем на незамедлительном выполнении требований Владимира Мацкевича со стороны лиц, в руках которых сегодня находятся свобода, здоровье и жизнь беларусского философа Владимира Мацкевича.
Подписать https://goo.su/bap3