Спыніць вайну! Зварот беларускай інтэлігенцыі

05 сакавіка 2022

25 лютага з’явіўся “Зварот беларускай інтэлігенцыі”, які падпісалі навукоўцы, дзеячы мастацтва і культуры.

Ад імя беларускай інтэлігенцыі рашуча пратэстуем супраць вайны, развязанай кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі. Напад расійскіх войск на тэрыторыю Украіны з’яўляецца актам агрэсіі супраць суверэннай і незалежнай дзяржавы. Расійская Федэрацыя парушыла прынятыя цывілізаваным светам нормы міжнародных адносін, праігнаравала шлях мірных перамоў і развязала вайну, якая пагражае міру ў Еўропе і ва ўсім свеце.

Беларускі народ, як і народы Украіны і Расіі, добра памятае пра падзеі 80-гадовай даўніны, калі была развязана Другая сусветная вайна. Яна стала трагедыяй, у якую быў уцягнуты ўвесь свет. Тыя, хто непасрэдна прычыніўся да распальвання вайны, былі асуджаны міжнародным Нюрнбергскім трыбуналам і ўвайшлі ў гісторыю як найвялікшыя злачынцы супраць чалавека і чалавечнасці. На жаль, сёння даводзіцца яшчэ раз нагадваць пра гэта.

Выказваем сваю салідарнасць з народам Украіны і патрабуем ад кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і вывесці войскі з тэрыторыі Украінскай Рэспублікі, а таксама з тэрыторыі Беларусі.

Зварот ужо падпісалі больш за 1000 чалавек.

Сярод іх:

Алесь Смалянчук, гісторык
Валянцін Дубатоўка, пісьменнік
Сяргей Харэўскі, культуразнаўца
Юры Гардзееў, гісторык
Лілія Коўкель, гісторык
Іна Соркіна, гісторык
Алесь Краўцэвіч, гісторык
Ірына Кашталян, гісторык
Уладзімір Лобач, этнолаг
Захар Шыбека, гісторык
Генадзь Сагановіч, гісторык
Сяргей Токць, гісторык
Аляксей Ластоўскі, сацыёлаг
Ірына Раманава, гісторык
Кацярына Крывічаніна, гісторык
Аляксей Шаланда, гісторык
Ірына Лаўроўская, гісторык архітэктуры
Генадзь Семянчук, гісторык
Тадэвуш Гавін, гісторык
Андрэй Жвалеўскі, пісьменнік
Ігар Бараноўскі, выпускны рэдактар газеты “Царква”
Анатоль Вялікі, гісторык
Андрэй Ягораў, палітолаг
Андрэй Расінскі, культуразнаўца
Ганна Кавалёва, гісторык
Тацяна Вадалажская, сацыёлаг, метадолаг
Таццяна Шчытцова, філосаф
Пётр Рудкоўскі, дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў
Андрэй Чарнякевіч, гісторык
Аляксандр Далгоўскі, гісторык
Генадзь Коршунаў, сацыёлаг,
Ганна Севярынец, настаўніца, гісторык
Юлія Цімафеева, паэтка, перакладчыца
Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік

Поўны спіс падпісантаў 

Далучыцца да звароту