Новы «восевы час» і эпоха радыкальнага сумневу: выклікі для мыслення і практыкі

27-28 лютага 2015 года ў Мінску адбылася канферэнцыя, якая была супольна зладжаная Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі і Лятучым універсітэтам.

      

Карл Ясперс назваў «восевым часам» эпоху павароту ад сэнсаў і каштоўнасцей, якія страцілі сваё значэнне, да новых арыенціраў. Гэты час вызначаецца радыкальным сумневам і экзістанцыйным жахам перад немагчымасцю даць адказы на падставовыя пытанні «Навошта?» і «Дзеля чаго?» жыве чалавек, перад разуменнем непрыдатнасці ўсяго мысліцельнага і культурнага апарату для такіх адказаў. Паварот часу вакол восі адбыўся таму, што героі, трыкстэры, мысляры і творцы сфармулявалі новыя арыенціры, прапанавалі новыя каштоўнасці, тым самым, задалі і стварылі новыя цывілізацыі.

Інтэлектуальны дыскурс пасля Другой сусветнай вайны быў засяроджаны на тым, каб разбурыць тыя «абсалютныя» каштоўнасці мадэрну, што сталіся прычынай сусветных войн. Здавалася, што постмадэрнізм справіўся з гэтай задачай. Здавалася, што свет будуецца на новых каштоўнасцях, і менавіта таму яму ўдавалася больш за поўстагоддзя пазбягаць вайны, нават СССР (цэнтр «другога свету») распаўся без вялікага гвалту. Але сітуацыя расійска-ўкраінскай вайны праявіла праблемы і наўпрост паставіла пад сумнеў існаванне і сапраўднасць сучаснага міжнароднага права, палітычных і сацыяльных інтытутаў, трывалых супольнасцей і грамадств, самаразумення і ідэнтычнасці чалавека і тых сэнсаў і каштоўнасцей, да якіх мы прызвычаіліся апеляваць ў разуменні і ў практыцы. Паўстаўшыя ў эпоху мадэрну каштоўнасці, нормы і катэгорыі мыслення страцілі сваю сілу праз іх дэканструкцыю і рэлятывізацыю постмадэрнізмам. Але зараз губляюць сваю сілу прынцыпы і каштоўнасці і самого постмадэрнізму. Ён аказаўся яшчэ не новым адказам, а толькі часам радыкальнага сумневу — прыступкай і папярэднікам паварота да новых каштоўнасцей, сэнсаў і мэт, здольных стварыць магчымым паразуменне і супольныя дзеянні.

У межах канферэнцыі была зроблена спроба паглыбіць разуменне «восевага часу» і пошуку адказаў на пытанні, якія знаходзяцца на перакрыжаванні розных сфер мыслення і практыкі. Спадзяемся, што гэтае разуменне стане не толькі падставай для новых канцэптаў ды тэорый, але і падмуркам трансфармацый сацыяльнай рэчаіснасці ды змен у беларускім грамадстве. 

Тэзісы да канферэнцыі.

Адкрыццё канферэнцыі. Таццяна Вадалажская, каардынатар Лятучага ўніверсітэта

Даклад: Уладзімір Мацкевіч «Некритическое сомнение и неуверенный догматизм»

Ігар Бабкоў “Насустрач мадэрнасці: Міцкевіч, Абдзіраловіч і па-этыка нулявога часу”

Владимир Никитин «Осевое время, или Мировые волны синхронизации»

Міхаіл Баярын «Свой час»

Павел Баркоўскі «Пра крытэрыі і спосабы падзяляць гісторыю на часы»

Игорь Подпорин «Хронос и Кайрос как социальные возможности современности»

Ірына Дубянецкая «Дэканструкцыя сэнсаў і канструяванне сапраўднага»

Александр Федута «Аватара против лица: уникальное и типическое в социальных сетях»

Андрэй Валодзькін «Новае гучанне канцэпцыі Міжмор’я ў сучасных умовах»

Максим Категов «Коммуникативный поворот в современной философии как актуальная ось социально-исторической трансформации»

Алег Дзярновіч «Генеральная гісторыя» і праблема сучаснай перавытворчасці гістарычнай веды»

Аляксей Ластоўскі «Гульні з гісторыяй: разнастайнасці вяртання мінулага ў Беларусі»

Татьяна Щитцова «Приоритет настоящего в социальном опыте»

Иван Веденин «Новая точка сборки»

Таццяна Вадалажская «Інстытуты свабоды: сучасны ўніверсітэт»

Ольга Оришева «Состояние постмодерна: последствия для психотерапии»

Агульная дыскуія па выніках канферэнцыі