Летнія школы Лятучага ўніверсітэта

Слова «школа» паходзіць ад грэцкага «scole» – вольны час. Гэта час для бяздзейных заняткаў, якія, на самой справе, толькі і дазваляюць думаць, марыць і развівацца, пакідаючы на нейкі час штодзённыя клопаты і практычныя задачы. Асноўная мэта летніх школ – камунікацыя паміж актыўнымі ўдзельнікамі супольнасці, рэфлексія і абмеркаванне вынікаў працы, а таксама фармуляваннне асноўных задач і перспектыў дзейнасці, праграмаванне наступнага кроку ў развіцці.

Ліпень 2011 года. «У пошуках Ўніверсітэта: неабходнасць і магчымасць»

Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі: панятак, сэнс і прызначэнне Ўніверсітэта, суіснаванне штучных і натуральных працэсаў у развіцці ўніверсітэту, змест універсітэцкай адукацыі. Тэзісы выступаў можна знайсці на адмысловай старонцы. 

Ліпень, 2012 года. «Лятучы ўніверсітэт: цяжкасці росту і перспектывы развіцця»

Асноўнымі тэмамі дыскусій гэтай школы сталі элементы, структура і агульнае цэлае ўніверсітэта, цяжкасці і перспектывы самаарганізацыі, узаемасувязь асобных працэсаў ва ўніверсітэце. Матэрыялы летняй школы можна знайсці тут.

 

Чэрвень-Ліпень 2013, “Лад жыцця Лятучага ўніверсітэта: прастора і час, этас і стыль”.

Асноўныя тэмы – арганізацыя прастору і часу ўніверсітэта, этычныя нормы і правілы паводзінаў, падставы для каштоўнаснага кансэнсуса, месца ўніверсітэцкага этаса ў адносінах з «знешнім светам» і культурай. Відэа, фота і тэзісы можна знайсці тут.

 

Ліпень 2014: “Зрухі і пераўтварэнні нашага часу: выклікі ці акалічнасці для ўніверсітэта і супольнасці”

Галоўныя прадметы дыскусій – самаарганізацыя ва ўніверсітэце. Апроч таго ўпершыню цягам Летніка адбываліся прэзентацый на наступны год, па выніках якіх сябры Лятучага галасавалі за напаўненне праграмы. Больш інфармацыі – тут. 

Ліпень 2015: “Ідэя, тэхналогія і супольнасць: пошукі сучаснага Універсітэта”

 Галоўнай тэмай летніка стала спроба  зразумець сваю пазыцыю і магчымасці па падставовых апазыцыях у трансфармацыі ўніверсітэта: глабальны ці нацыянальны, сеткавы ці лакальны, стандартны ці ўнікальны і г.д.? З якім Чалавекам Універсітэт сустракаецца ў сучаснасці? Якім павінен быць Свой універсітэт ў Свой час?