Праграма 2019-2020

“Час збіраць камяні, час расці камяням”

Міхал Анемпадыстаў

У гэтым універсітэцкім годзе мы засяродзімся на даследчых практыках. Будзем шукаць словы, вобразы і распрацоўваць паняцці і схемы, каб зразумець тыя змены, што адбываюцца ў актуальным жыцці супольнасці, краіны і света. Мы будзем размаўляць і дамаўляцца, ствараць практычныя інструменты, каб не быць проста назіральнікамі гэтых зменаў.

Мы працягнем звяртацца да наступстваў тэхналагічных і гуманітарных інавацый у самых розных праявах жыцця:

⇒у пераўсталяванні этычных і культурных нормаў і межаў, 

⇒у сацыяльных ідэнтыфікацыях і новых сацыяльных групах, 

⇒у грамадскіх стасунках, праявах новай няроўнасці і актуалізацыі правоў чалавека.

Працягваеца таксама і праца па вывучэнню актуальных праблемаў культуры і трансфармацыі культурнай палітыкі, а таксама па фармаванню метадаў  і інструментаў працы з культурнай спадчынай у сітуацыі пераадолення семіятычнай паўзы.

У гэтым годзе нас і вас чакае праца па наступных тэмах:

“Новая няроўнасць: трансфармацыя структуры беларускага грамадства”. 

Плануецца шырокае даследаванне, вынікі якого дадуць практычны і змястоўны імпульс да распрацоўчых майстэрняў. Далучацца можна праз удзел у конкурсе эсэ “Пад  уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства”. Каб увайсці ў тэму, можна звярнуцца да матэрыялаў выступаў на “Адкрытай кафедры”, што адбыліся у траўні і чэрвені 2019 года.

 Homo (im)perfect: даследаванне межаў, практыкі, правы.

У кастрычніку пройдзе арт-лабараторыя, дзе сустрэнуцца навукоўцы, практыкі і мастакі, каб нарадзіць ідэі мастацкіх выказванняў, якія зробяць бачнымі праблемы і светапогляд людзей, што закранутыя тэхналогіямі “паляпшэння” чалавечай прыроды. Па выніку мусіць паўстаць шэраг арт-праектаў, што рэалізуюць гэтыя ідэі. Засваенне тэмы можна пачаць з анлайн-курса “Адкрытыя праблемы і парадоксы біяэтыкі”, а затым стаць удзельнікам арт-лабараторыі і мастацкіх праектаў (сачыце за абвесткамі).

 Doing Crypto Index: прававыя, палітычныя і інфраструктурныя ўмовы развіцця тэхналогіі блакчэйн і крыптавалют.

Працягвае працу FlyUni Labs – лабараторыя даследаванняў прававых і палітычных рэгуляцый пад уплывам развіцця лічбавых тэхналогій. Ідзе пастаянны маніторынг рэгулявання блакчэйн у 23 краінах (кола краін паступова пашыраецца), развіваецца і ўдакладняецца метадалагія Doing Crypto Index. Плануецца серыя экспертных публічных дакладаў па тэме прававога рэгулявання ў розных рэгіёнах. Далучыцца да працы лабараторыі можна падрабязна азнаёміўшыся з Doing Crypto Index і напісаўшы на адрас flyuniby@gmail.com.

 Лабараторыя “Праца са спадчынай: тыпы дзейнасці і вырашэнне канфліктаў”.

Напачатку восені выйдзе новы анлайн курс “Спадчына: каштоўнасці і практыка” (Ігар Раханскі, Уладзімір Мацкевіч), які можна будзе знайсці на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта. А з кастрычніка ў партнэрстве з Natwerkstan (Гётэборг, Швецыя) будзе рыхтавацца адукацыйна-практычная лабараторыя, дзе будуць стварацца і асвойвацца інструменты працы са спадчынай, як з аб’ектам інтарэсаў розных актараў і суб’ектаў. Рыхтавацца можна праз напрацоўкі ў межах практа CHOICE: кніга, што фармулюе асноўныя падыходы і тэкст Міхала Анемпадыстава па выніках праекта.

Далучыцца да вывучэння і абмеркавання напрацовак Лятучага ўніверсітэта можна будзе на наступных пляцоўках:

А таксама не варта забываць, што шмат важных ідэяў, актуальных праблем і выкшталцоных інтэлектуалаў чакае вас на дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта.

Сачыць за абвесткамі можна на сайце і на фб-старонцы  “Лятучага”, пісаць (калі ў вас ёсць цікаўнасці ці ідэі) на адрас flyuniby@gmail.com.