Лятучы ўніверсітэт – гэта праграма стварэння сапраўднага сучаснага Універсітэта ў Беларусі і для Беларусі.
Лятучы ўніверсітэт пачаў сваю працу ў 2009 годзе з семінараў па абмеркаванню ідэі ўніверсітэта і магчымасцяў яго паўставання ў Беларусі. Вынікі гэтага абмеркавання змешчаны ў кніге Ул. Мацкевіча і П. Баркоўскага «Университет: дискуссии об основаниях».
У 2010 годзе былі арганізаваны некалькі пілотных курсаў у Мінску і Магілеве. Увосень 2011 года ўжо была абвешчана і распачата першая гадавая праграма Лятучага ўніверсітэта. Апроч семінараў, курсаў і школ яна ўключала цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi». Пачалісь заняткі не толькі ў Мінску, але і Магілеве і Бярэсце.
Калегіум Лятучага ўніверсітэта ўключае больш за 20 інтэлектуалаў, мысляроў, навукоўцаў: філосафы, матэматыкі, метадолагі, сацыёлагі, палітолагі, гісторыкі і дзеячы культуры. Большасць з іх маюць ступені кандыдатаў навук ці PhD, выкладаюць у дзяржаўных і недзяржаўных ВНУ Беларусі, Літвы, Польшчы.
Больш як 50 інтэлектуалаў, даследчыкаў дзячаў грамадства і культуры ўдзельнічаюць у канферэнцыях, дыскусіях, летніках Лятучага ўніверсітэта. Паступова складаецца супольнасць слухачоў універсітэтата.