Адкрыты ліст з нагоды сітуацыі з ЕГУ

17 лютага 2014

Адкрыты ліст

акадэмічнай супольнасці і слухачоў Лятучага ўніверсітэта

з нагоды сітуацыі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце

Мы, тыя, хто падпісаўся ніжэй, ацэньваем сітуацыю, што склалася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, як крытычную для выкання яго місіі: развіцця Беларусі ў якасьці краіны свабоднага, крытычнага мыслення і грамадзянскай адказнасці. Некалькі апошніх гадоў метады кіравання і накірунак развіцця ЕГУ выклікалі занепакоеннасць у многіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці нашай краіны. Праз гэтыя акалічнасці шэраг выкладчыкаў і даследчыкаў вымушаны былі сыйсці з працы ў гэтай установе.

Сучасны стан ЕГУ дэманструе адмову ад прынцыпаў акадэмічных свабодаў, рэзкае скарачэнне стасункаў з беларускім грамадствам, інтэлектуальнай супольнасцю і культурай, збочванне ад беларускага грамадскага кірунку праекта ў прыватна-камерцыйны. Частку гэтых негатыўных фактараў, у прыватнасці, адзначае справаздача апошняй атэстацыі ўстановы Еўрапейскай камісіяй асацыяцыі ўніверсітэтаў. У гэтым стане ЕГУ не можа заставацца месцам развіцця беларускага інтэлектуальнага патэнцыялу і грамадскай актыўнасці.

Спробы акадэмічнай супольнасці ЕГУ паўплываць на аднаўленне стратэгічных мэтаў ўніверсітэта выклікаюць з боку кіравання і адміністрацыі дзеянні, несумяшчальныя з прынцыпамі акадэмічнай свабоды і самакіравання.

Мы выказваем салідарнасць з дзеяннямі і патрабаваннямі Дэмакратычнай платформы “За новы ЕГУ”, бо яны накіраваныя не толькі на ўнутраныя справы ўніверсітэта, але вызначаюць лёсы развіцця ўсёй беларускай інтэлектуальнай прасторы.

Мы заклікаем кіраўніцтва (адміністрацыю) ЕГУ вярнуцца да дыялогу з акадэмічнай і студэнцкай супольнасцю ўніверсітэта, што грунтуецца на прынцыпах узаемнай павагі і адказнасці ў адпаведнасці з еўрапейскімі акадэмічнымі нормамі.

Мы звяртаемся да беларускай грамадзянскай супольнасці з заклікам да актыўнага стаўлення да працэсаў пераўтварэння ЕГУ ў шэраговы правінцыйны вну замест прасторы развіцця беларускага мыслення і падрыхтоўкі актыўных грамадзян. Грамадзянская супольнасць з’яўляецца адным з галоўных зацікаўленых бакоў у тым, каб ЕГУ не страціў сваёй функцыі для развіцця беларускага грамадства. Гэта нашая права і адказнаць.

Подпісы: 

Таццяна Вадалажская, к.с.н

Уладзімір Мацкевіч

Міхал Анемпадыстаў

Ігар Бабкоў, к.ф.н.

Аляксей Ластоўскі, к.с.н.

Алесь Смалянчук, д.г.н.

Павал Баркоўскі, к.ф.н.

Валянцін Акудовіч

Зміцер Галіноўскі, к.б.н.

Вольга Орышава, к.ф.н.

Вячаслаў Бабровіч, к.ф.н.

Аляксей Андрэеў

Аксана Шэлест, к.с.н.

Аляксандр Каралевіч

Аляксандр Сарна, к.ф.н.

Андрэй Ягораў

Галіна Антошына

Юлія Галіноўская

Улад Вялічка

Мікалай Ашуркевіч

Віялета Ермакова

Аляксей Канстанцінаў

Тацяна Пашэвалава

Іван Ведзенін

Максім Капран

Яўген Бойка

Александра Франскевіч

Тацяна Нетбаева, PhD

Ігар Падпорын, к.ф.н.

Марына Шустава

Ганна Барадзіна

Вячаслаў Чарняўскі

Алег Шалькевіч

Андрэй Завадскі

Андрэй Шутаў

Уладзімір Сташкевіч

Ігар Лялькоў

 Юлия Калодкина

Ганна Кавалеўская

Натальля Ладуцька

Міхаіл Дзенісовіч

Зміцер Майбарада, к.ф.н.

Вольга Лашкевіч

Цімафей Падвіцкі

Валадар Цурпанаў

Тацяна Кедрык

Ганна Кавалёва

Аксана Зінчанка

Галіна Міхнюк

Сымоновіч Юлія

Інна Рэут

Таццяна Кавалёнак

Вадзім Вілейта

Адам Шпакоўскі

 Ліст адкрыты для далучэння. Калі Вы жадаеце далучыць свой подіс – напішыце свае імя/прозвішча ў каментары.

Ліст будзе накіраваны ў адмінстрацыю ЕГУ, а такса найбольш буйным беларускім грамадскім арганізацыям.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар