
27 траўня на адкрыцці фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прагучала лекцыя філософа, бібліста Ірыны Дубянецкай, прысвечаная ўплыву Скарынаўскай Бібліі на развіццё мыслення і фармаванне беларускага інтэлектуальнага поля.
Друкаваныя пераклады Бібліі 16-га і пазнейшых стагоддзяў зрабілі велізарны ўплыў на развіццё нацыянальнага мыслення ў еўрапэйскіх краінах. Францішак Скарына быў сярод тых, хто пракладаў дарогу да новага асэнсаваньня многіх рэалій чалавечага жыцьця, матывацый і выбараў, да разумення ўзаемадачыненняў паміж сакральнай традыцыяй і патрабаваннямі сучаснасці.
У сваёй краіне Скарынава думка і справа апярэдзілі натуральныя працэсы разьвіцця культурнай ды інтэлектуальнай прасторы на добрую палову стагоддзя. Магчыма таму ягоны даробак не знайшоў адпаведнага водгуку. Аднак менавіта Скарына даў штуршок да абуджэньня мыслення ў краіне і задаў яму надзвычай высокі ўзровень. Цяпер, праз 500 гадоў, ясней відаць і значнасць працы Скарыны для беларускага інтэлектуальнага досведу ўвогуле, і роля біблійных перакладаў для фармавання беларускага інтэлектуальнага поля ў прыватнасці.
Прапануем вашай увазе відэа-запіс лекцыі.