Дыскусія «Дзе ў сусвеце плыве Беларусь?»

04 жніўня 2014

Дыскусія скіроўвае нас да праблемы незавершанасці этнакультурнай самаідэнтыфікацыі беларусаў: як і дзе мы «знаходзім сябе»? У якіх межах вызначаем – геаграфічных, палітычных, культурных? Калі ўспрымаць мапы як своеасаблівую оптыку канкрэтнай эпохі, то наколькі здольныя старажытныямапы стаць сродкам трансфармацыі свядомасці сучасных беларусаў? Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважаюць запрошаныя дыскутанты – філосаф і літаратар Ігар Бабкоў, багаслоў і культуролаг Ірына Дубянецкая, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў, філосаф Аляксандр Сарна. Вядучы дыскусіі – філосаф Павел Баркоўскі.

Падзеі:
Тэмы:
УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар