
Лятучы ўніверсітэт у Віцебску працягвае цыкл публічных лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету«). Госці апошняй сустрэчы — філосафы Пётр Рудкоўскі і Павел Баркоўскі.
Віцебская публіка яшчэ не прызвычаілася да адкрытых філасофскіх дыскусій па-за межамі звыклых універсітэцкіх аудыторый. Нягледзячы на гэта зала запаўнялася на працягу ўсяго лекцыйнага часу. Выбачайце, спадарства, вельмі занятыя патэнцыйныя слухачы ці узровень культуры не дазваляе не спазніцца той ці іншай персоне. Але ж як не прыйсці, калі тэма лекцыі «Аналітыка і герменеўтыка або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?» сур’ёзна і з пэўнай доляй таямнічасці многім прадказвала нешта паўзразумелае і цікавае.
Пётр Рудкоўскі адыйшоў ад дыскурсу класічнай філасофіі. У маладога беларускага філосафа атрымалася змястоўна і даступна расказаць пра гісторыю і асаблівасці, рознасць і сувязь герменеўтыкі і аналітыкі аудыторыі, не дужа дасведчанай у дадзеных накірунках. Іх выразную сувязь з чалавечай мовай лектар прасочваў на працягу ўсяго расповяду. Падаецца, гэта была ўдалая спроба — звесці філасофскі дыскурс з практычнай і актуальнай праблемай — з мовай, у тым ліку з мовай беларускай.
«Аналітычнае і герменеўтычнае разуменне мовы розняцца», — адзначае спадар Пётр. «Для аналітычнай філасофіі характэрна разуменне мовы як інструмента камунікацыі. Для герменеўтыкі мова — гэта тое, што адлюстроўвае ўнікальнасць чалавека, вопыт яго быцця, культуру, светапогляд».
Філасофская дыскусія ў дачыненні да мовы мае свой аналаг у грамадска-палітычнай сферы. Паўстае пытанне: «Ці беларуская мова з’яўляецца неабходнай умовай беларускай нацыянальнай тоеснасці?» І тут прасочваюцца выразныя рознагалоссі. Адны трымаюцца аналітычнага падыходу — разумеюць мову як інструмент, а значыць з’яву, па сутнасці, другасную. Іншыя лічаць, што мова — нешта большае, гэта жыццёвы досвед, светаадчуванне…
Філасофскія дэбаты магчыма перанесці ў жыццёвыя ўмовы і пабачыць — герменеўтычны і аналітычны метады мы выкарыстоўваем у сваёй паўсядзённасці. Зразумела, што гэта не дае падставы спрошчваць праблематыку, якая разгортваецца ў межах філасофіі.
Калі пачаткова герменеўтыка і аналітыка былі сіямскіміблізнятамі, то пасля разышліся. Іх рознасць лектар адзначыў коратка і зразумела:
Герменеўтыка любіць вертыкаль.
Аналітыка любіць гарызанталь.
Герменеўтыка любіць час.
Аналітыка любіць прастору.
Герменеўтыка любіць загадку.
Аналітыка любіць яснасць, выражанасць.
Герменеўтыка любіць цэласнасць.
Аналітыка любіць кампаненты, элементарныя часткі.
«Ну і як не пакрыўдзіць чалавечую мову? На маю думку, трэба аналітычная ўважлівасць да дэталяў мовы, а таксама герменеўтычнае імкненне да цэласнага ўспрымання мовы», — адзначыў Пётр.
Ці вынікае з гэтага вартасць узаемадзеяння герменеўтыкі і аналітыкі? Дакладны адказ прагучаў з боку мадэратара сустрэчы Паўла Баркоўскага. «Калі паяднаць герменеўтыку і аналітыку, можа атрымацца ўдалы гібрыд. Аналітыка (у асобе Л.Вітгенштэйна) магла б даць цікавую метадалогію працы з мовай. А герменеўтыка ў дадзеным выпадку магла б стварыць „трансцэндэнтальны падмурак“ праекту… Яны б маглі ўдала суіснаваць і дапаўняць адно адное».
Праяўляючы здаровы духоўны рэалізм, спадар Пётр ужо падчас прэзентацыі сваёй новай кнігі прамовіў: «Падзел і напружанне не ёсць нешта страшнае». Гэтая фраза прагучала ў кантэксце кароткага расповеду пра хрысціянства ў часы яго світання. Але, падаецца,яна сутнасна датычыцца і іншага.
Што да самой кнігі «Вялікі выбух у малой Галілеі», то лепшай альтэрнатывай уласных выказванняў будзе парада яе прачытаць.Вольга Растоўская
Лятучы ўніверсітэт у Віцебску працягвае цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету»). Госці апошняй сустрэчы — філосафы Пётр Рудкоўскі і Павел Баркоўскі.
Віцебская публіка яшчэ не прызвычаілася да адкрытых філасофскіх дыскусій па-за межамі звыклых універсітэцкіх аудыторый. Нягледзячы на гэта, зала запаўнялася на працягу ўсяго лекцыйнага часу. Выбачайце, спадарства, вельмі занятыя патэнцыйныя слухачы ці ўзровень культуры не дазваляе не спазніцца той ці іншай персоне? Але ж як не прыйсці, калі тэма лекцыі «Аналітыка і герменеўтыка, або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?» сур’ёзна і з пэўнай доляй таямнічасці многім прадказвала нешта паўзразумелае і цікавае.
Пётр Рудкоўскі адыйшоў ад дыскурсу класічнай філасофіі. У маладога беларускага філосафа атрымалася змястоўна і даступна расказаць пра гісторыю і асаблівасці, рознасць і сувязь герменеўтыкі і аналітыкі аудыторыі, не дужа дасведчанай у дадзеных накірунках. Іх выразную сувязь з чалавечай мовай лектар прасочваў напрацягу ўсяго расповяду. Падаецца, гэта была ўдалая спроба — звесці філасофскі дыскурс з практычнай і актуальнай праблемай — з мовай, у тым ліку з мовай беларускай.
«Аналітычнае і герменеўтычнае разуменне мовы розняцца», — адзначае спадар Пётр. — «Для аналітычнай філасофіі характэрна разуменне мовы як інструмента камунікацыі. Для герменеўтыкі мова — гэта тое, што адлюстроўвае ўнікальнасць чалавека, вопыт яго быцця, культуру, светапогляд».
Філасофская дыскусія ў дачыненні да мовы мае свой аналаг у грамадска-палітычнай сферы. Паўстае пытанне «Ці з’яўляецца беларуская мова неабходнай умовай беларускай нацыянальнай тоеснасці?» І тут прасочваюцца выразныя рознагалоссі. Адны трымаюцца аналітычнага падыходу — разумеюць мову як інструмент, а значыць з’яву, па сутнасці, другасную. Іншыя лічаць, што мова — нешта большае, гэта жыццёвы досвед, светаадчуванне…
Філасофскія дэбаты магчыма перанесці ў жыццёвыя ўмовы і пабачыць — герменеўтычны і аналітычны метады мы выкарыстоўваем у сваёй паўсядзённасці. Зразумела, што гэта не дае падставы спрошчваць праблематыку, якая разгортваецца ў межах філасофіі.
Калі пачаткова, у гісторыі развіцця філасофіі, герменеўтыка і аналітыка былі сіямскімі блізнятамі, то пасля разышліся. Іх рознасць лектар адзначыў коратка і зразумела:
Герменеўтыка любіць вертыкаль.
Аналітыка любіць гарызанталь.
Герменеўтыка любіць час.
Аналітыка любіць прастору.
Герменеўтыка любіць загадку.
Аналітыка любіць яснасць, выражанасць.
Герменеўтыка любіць цэласнасць.
Аналітыка любіць кампаненты, элементарныя часткі.
«Ну і як не пакрыўдзіць чалавечую мову? На маю думку, трэба аналітычная ўважлівасць да дэталяў мовы, а таксама герменеўтычнае імкненне да цэласнага ўспрымання мовы», — адзначыў Пётр.
Ці вынікае з гэтага вартасць узаемадзеяння герменеўтыкі і аналітыкі? Дакладны адказ прагучаў з боку мадэратара сустрэчы Паўла Баркоўскага. «Калі паяднаць герменеўтыку і аналітыку, можа атрымацца ўдалы гібрыд. Аналітыка (у асобе Л.Вітгенштэйна) магла б даць цікавую метадалогію працы з мовай. А герменеўтыка ў дадзеным выпадку магла б стварыць «трансцэндэнтальны падмурак» праекту… Яны б маглі ўдала суіснаваць і дапаўняць адно адное».
Праяўляючы здаровы духоўны рэалізм, спадар Пётр ужо падчас прэзентацыі сваёй новай кнігі «Вялікі выбух у малой Галілеі» прамовіў: «Падзел і напружанне не ёсць нешта страшнае». Гэтая фраза прагучала ў кантэксце кароткага расповеду пра хрысціянства ў часы яго світання. Але, падаецца, яна сутнасна датычыцца і іншага.
Што да самой кнігі «Вялікі выбух у малой Галілеі», то лепшай альтэрнатывай уласных выказванняў будзе парада яе прачытаць.
Тэкст: Вольга Растоўская.
Фота: Алесь Замкоўскі.