
Фота-справаздача: Публічная лекцыя Ігара Бабкова ў Магілеве.
27 кастрычніка ў Магілеве адбылася першая ў гэтым сезоне публічная лекцыя Лятучага ўніверсітэта.
Адкрыў сезон філосаф, паэт і празаік Ігар Бабкоў – асоба, якая сваім роздумам стварае адметны пункт гледжання, зыходзячы з якога можна знаходзіць новыя сэнсы, паглыбляць і развіваць разуменне і ўспрыманне феноменаў культуры.
“За апошняе дзесяцігоддзе Беларусь стала важнай і нават моднай інтэлектуальнай праблемай. Беларускі аўтарытарызм і беларуская ідэнтычнасць, беларуская ідэя і беларускі дыскурс, тутэйшасць і новае беларускае кіно, беларускі постмадэрн і трэш-літаратура: усё гэта заняло сваё мейсца на сцэне публічнай увагі, канчаткова пакінуўшы ў мінулым (і для мінулага) панылыя галашэнні і скаргі на адсутнасць. І цяпер мы гатовыя зрабіць наступны крок: распачаць гаворку пра беларускую традыцыю, “ – кажа ў прадмове да лекцыі Ігар Бабкоў.