28 траўня ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прагучала лекцыя філосафа, эсэіста, літаратурнага крытыка Валянціна Акудовіча, прысвечаная інтэлектуальнаму дыскурсу і інтэлектуальнай літаратуры.
Хто такі інтэлектуал і ці быў інтэлектуалам Ісус Хрыстос? Чаму ў Савецкім Саюзе не толькі сексу, але і інтэлектуалаў таксама не было? Чым інтэлектуальная літаратура адрозніваецца ад проста літаратуры і куды падзелася “творчая інтэлігенцыя”? Як паўставаў інтэлектуальны дыскурс у незалежнай Беларусі і што з гэтага мы атрымалі? Чаму эсэ ёсць найбольш адэкватным жанрам для інтэлектуальнай літаратуры і як нам ушанаваць Мішэля Мантэня? Пра ўсё гэта і пра шмат што яшчэ развагі Валянціна Акудовіча.
Прапануем вашай увазе відэа-запіс лекцыі.