Канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта: фотарэпартаж

11 лютага 2014

«Пачатак і існаванне: спосабы вызначэння і спосаб дзеяння»

Канферэнцыя Лятучага ўніверсітэта, 7-8 лютага.

Пытанне “Калі пачынае існаваць тое, што існуе” з асаблівай вастрынёй вярэзіць нас, калі мы звяртаемся да такіх з’яваў як “універсітэт”, “горад”, “супольнасць”, “нацыя”, культура”. Шмат якія рашэнні і прапановы, якія паўставалі ў нашых абмеркаваннях і практычных дзеяннях у апошнія гады, крытыкаваліся і абвяргаліся менавіта праз зварот да пытання існавання і існасці гэтых з’яваў. Вызначэнне статуса існавання тых з’яваў, якія цяжка намацаць эмпірычна, але якія задаюць сэнс і накіраванасць нашым дзеянням і жыццю, становіцца праблемай на шляху супольнай дзейнасці і паразумення .

Гісторыя, паліталогія, педагогіка, філасофія  —  кожная дысцыпліна па-свойму вырашае гэту праблему. Культурныя, грамадскія і палітычныя дзеячы даюць свае адказы. Але ні адну з гэтых з’яваў немагчыма “пакласці” у асобную дысцыпліну. І калі мы намагаемся рабіць нешта супольна, то спосабы рашэння гэтага пытання могуць стаць карыснымі для такой справы.

 

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар