Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый

22 сакавіка 2019

22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскай плошчы быў публічна павешаны Кастусь Каліноўскі, адзін з лідэраў паўстання 1863–1864 гадоў, які стаў нацыянальным героем беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Яшчэ ў савецкія часы Каліноўскі стаў адной з ключавых фігур у беларускай гісторыі, па выніках сацыялагічных даследаванняў гэта адна з найбольш вядомых гістарычных асоб у Беларусі. Але чым далей, тым больш выяўляюцца цяжкасці ў адназначнай інтэрпрэтацыі поглядаў Каліноўскага і характара Паўстання 1863 года. Паўстанне адбывалася ў час пераходу ад польскага патрыятызму да нараджэння нацыянальных патрабаванняў, і сам прамежкавы стан лозунгаў і ідэй Паўстання нараджае відавочныя цяжкасці ў далейшых тлумачэннях. Да таго ж, фокус абмеркаванняў Каліноўскага і Паўстання 1863-64 гадоў супадае з актуальнымі і нявырашанымі пытаннямі беларускага нацыябудаўніцтва (суадносіны ліцвінскай і русінскай традыцый, праваслаўя і каталіцызму, арыентацыі на Еўропу ці Расію).

Некалькі год таму, 3 траўня 2013 года, “Лятучы” зладзіў публічную дыскусію  “Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”, аргументы якой мы вырашылі сёння прыгадаць.

Дыскутанты: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), доктар гісторыі Дарус Сталюнас (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Ян Шумскі (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук), Андрэй Ціхаміраў (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук).

Падзеі:
Тэмы: