
Напачатку ліпеня 2017 года на хутары Шаблі адбылася традыцыйная Летняя школа Лятучага ўніверсітэта. Сёлета ўніверсітэцкі летнік стаў працягам роздуму і дыскусій вакол кардынальных зменаў сусвету, якія нясе выбух тэхналагічнага развіцця і эпоха інавацыйнага паскарэння, таму агульная тэма была сфармулявана як “Гэты дзіўны новы свет”. Зразумела, што адзін з фокусаў увагі быў сканцэнтраваны на тым, што адбываецца з самім універсітэтам у наш час, якім чынам ён адказвае (ці павінен адказваць) на выклікі “новага свету”?
Абмеркаванні месца і міссіі сучаснага Універсітэта як такога і Лятучага ўніверсітэта ў канкрэтных абставінах месца і часу ўзнікалі на розных дакладах і кафедрах, таксама як і ў клубнай праторы. Але найбольш грунтоўна гэта тэма была разгорнута ў пленарным дакладзе праграмнага каардынатара Лятучага ўніверсітэта, беларускага сацыёлага і метадолага Таццяны Вадалажскай, які меў назву “Універсітэт змяняе накірунак?!”
У дакладзе былі разгорнуты тры вялікія “пытанні”:
1. Даволі шырокае кола абставін прымушаюць нас да пераасэнсавання месца Універсітэта ў адукацыйнай сістэме і ў “вытворчасці мыслення”: тэхналагічны прагрэс, дэманапалізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі, пашырэнне сферы правоў чалавека, параза вялікіх наратываў, змена эканамічнай фармацыі і г.д. Ці прэтэндуюць гэтыя змены на тое, каб зрабіць чарговую рэвалюцыю ў Ідэі Універсітэта?
2. Якое месца можа займаць універсітэт зараз, ці магчымы (адэкватны) ў новых абставінах “нацыянальны ўніверсітэт”?
3. Як гэтае асэнсаванне накладаецца на абставіны і плён васьмігадовай працы Лятучага ўніверсітэта? Ці застаюцца актуальнымі тыя ідэі і падыходы, што былі пакладзеныя ў падмурак Лятучага?
Асноўны змест і абмеркаванне даклада былі прысвечаны ўплыву глабальных і лакальных зменаў на пераасэнсаванне Ідэі Універсітэта і вызначэнне “Лятучага” “тут і цяпер”.
“Лятучы” таксама рэкамендуе:
Андрэй Ягораў. Крызіс нацыянальных дзяржаў у глабалізаваным свеце
Владимир Мацкевич. Университет – это шанс прикоснуться к поиску истины
Барнетт Рональд. Осмысление университета