Апроч віншаванняў, варажбы, падарункаў і успамінаў года амаль прамінулага і больш далекіх, але незабыўных, часоў, сустрэчы дзеда Мароза дый шмат чаго іншага, 27-ага снежня адбыліся перавыбары на пачэсныя пасады Лятучага ўніверсітэта.
СВЯДОМЫМ ЛЯТУЧАГА ЎНІВЕРСІТЭТА – абаронцай розума і мыслення – зноў абраны ЎЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ.
ПАДСВЯДОМЫМ ЛЯТУЧАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, тобок ахоўнікам і заснавальнікам традыцый дый этаса, меркай стыля і густа стаў ІГАР БАБКОЎ.
НЕСВЯДОМЫМ ЛЯТУЧАГА ЎНІВЕРСТЭТА быў абраны несвядома адсутчаўшы ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ, які будзе падтрымліваць жыццёвыя інстынкты і даваць кансультацыі па асабістых адносінах.
Далей – трохі фотасправаздачы. Для тых, хто не патрапіў і для тых, хто не ўсё памятае 🙂
Галоўная фея свята – Каця
Абранне “пачэсных пасадаў” праходзіла ў дыскусіях і ўзаемных прызнаннях талентаў:
з прысягамі
і выкананнем … “Надзенькі”
Распродаж асабліва каштоўных рэчаў, якімі можна было атрымліваць ўстаноўкі і заражаць ваду і іншыя вадкасці…
Магічныя дзеі
Атрыманне падарункаў ад Дзеда Мароза
У адсутнасці Акудовіча, прызначанага быць несвядомым Лятучага, ягоныя абавязкі выпраменьвання любові яскрава і таленавіта выконвала Віола.