27 траўня на адкрыцці фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбылася дыскусія, прысвечаная вызначэнню інтэлектуалаў і тэме інтэлектуальнай літаратуры.
У дыскусіі ўдзельнічалі: бібліст і тэолаг Ірына Дубянецкая (Беларускі калегіюм), архітэктар і дызайнер Ігар Духан (ДІКСТ БДУ), мастак, пісьменнік і выдавец Артур Клінаў (pARTisan), філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч (Лятучы ўніверсітэт), перакладчык і літаратуразнаўца Зміцер Колас, пісьменнік і перакладчык Барыс Пятровіч (СБП), філолаг і культуролаг Вольга Раманава (ECLAB). Мадэратар: філолаг, перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Па тэме:
Уладзімір Мацкевіч. Самавызначэнне беларускага інтэлектуала