
28-30 чэрвеня на хутары “Шаблі” адбылася Летняя школа Лятучага ўніверсітэта.
Мэтай Летніка-2019 стала сінхранізацыя і ўзгадненне уяўленняў і планаў па развіцці ўніверсітэцкай тэмы, дафармулёўка стратэгічных кірункаў дзейнасці Лятучага.
Першы дзень працы быў прысвечаны рэфлексіўнаму ўзнаўленню агульнай гісторыі Лятучага праз асабістыя гісторыі удзельнікаў праграмы, абмеркаванню магчымых кірункаў і перспектыў развіцця.
Наступныя два дні ўдзельнікі абмяркоўвалі даклады, прысвечаныя розным аспектам сучаснага стану ўніверсітэта і прапановам па разгортванні новых практычных кірункаў у Лятучым.
Сёлета на Летніку прагучалі пяць дакладаў:
Таццяна Вадалажская, “Універсітэт паміж”;
Андрэй Ягораў, “Некалькі роздумаў адносна эсэ Дамініка Камінгса “Некалькі роздумаў пра адукацыю”;
Игорь Подпорин, “Отношение к вещам респонзивного субъекта в быстро меняющемся мире”;
Иван Сухий “Образовательные аспекты проекта ИТ-страны Игоря Мамоненко”;
Уладзімір Мацкевіч, “Кім і якім я хацеў бы бачыць выпускніка Лятучага ўніверсітэта”.
Традыцыйная выніковая рэфлексія Лятучай школы скончылася нечаканым “акордам”: цішотка “Лятучых студэнтаў”, суполкі, якая паўстала ў першыя гады існавання праграмы, перайшла ў “наступнае пакаленне”.
Ну і, безумоўна, спрэчкі, абмеркванні і сяброўскія размовы не змяшчаліся ў працоўным чатырох сценах і пашыраліся на ўсю прастору гасціннага хутара Шаблі.
Фота: Аксана Тронева, Алесь Аскерка, Іван Вядзенін.
“Лятучы” таксама рэкамендуе:
Владимир Мацкевич. Сага об учителях
Таццяна Шчытцова. Этас удзячнасці (Неўтылітарныя асновы ўніверсітэцкага жыцця)