
17 снежня Лятучы ўніверсітэт і Галерэя Тut.by зладзілі сустрэчу з легендарным польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.
Адам Міхнік наведаў Мінск у межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018. Біяграфія Адама Міхніка насамрэч вартая экранізацыі: палітвязень, інтэлектуал, адзін з лідэраў прафсаюза «Салідарнасць» і арганізатараў круглага стала з уладамі тады яшчэ камуністычнай Польшчы ў 1989-м. Журналіст, заснавальнік і галоўны рэдактар «Газеты Выборчай».
Па запрашэнні Лятучага ўніверсітэта спадар Міхнік распавёў пра тое, як быць грамадзянінам у [не] сваёй краіне і адказаў на пытанні, якія хвалююць сёння ў Беларусі тых, хто намагаецца рухаць краіну ў накірунку дэсаветызаціі, беларусізацыі і еўрапеізацыі.
Вяла сустрэчу Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта.
Адам Міхнік і Таццяна Вадалажская. Пачатак
“Я так шмат сядзеў, што зараз лепш пастаю”, пачаў размову Адам Міхнік
Адам Міхнік: “Кампраміс — гэта хлеб і віно дэмакратыі”
Уладзімір Мацкевіч
Адам Міхнік: “Няма ні аднаго аргументу на карысць таго, каб знішчыць праўду”.
Таццяна Вадалажская
Фота: Андрэй Кот.
Пра змест размовы с Адамам Міхнікам можна ПАЧЫТАЦЬ ТУТ.
Таксама можна паглядзець невялічкі фрагмент дыскусіі. Відэа-версія сустрэчы будзе апублікавана пазней.
Глядзіце таксама: Адам Міхнік. Старонкі жыцця