Медыясфера — гэта не толькі крыніца інфармавання, трансляцыі культурных мадэлей, гэта важны фактар фармавання чалавека. Дзе апынуліся медыя сёння? Чаму вакол так шмат “жаўцізны”? Што не так з беларускім медыярынкам? Як праз некалькі гадоў медыя могуць змяніць жыццё звычайнага беларуса ў долі секунды? Разважаючы пра будучыню Беларусі, нельга абмінуць аналіз трэндаў, тэндэнцый і кірункаў развіцця сучаснай журналістыкі, узаемаадносін СМІ і сучаснага грамадства.
Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by, прачытаў публічную лекцыю ў межах цыкла “Уяўляючы Беларусь” 20 траўня 2016 года.