На мінулым тыдні “Лятучы” распачаў новы сезон універсітэцкага семінара.
Гэты сезон вырашана прысвяціць рэфлексіі праграмы стварэння Універсітэта ў Беларусі і трансфармацыі стану Універсітэта у сучасным свеце.
Праца семінара пачалася з серыі дакладаў Таццяны Вадалажскай, першы з якіх быў прысвечаны роздуму пра Універсітэт як сацыяльны інстытут і трансфармацыю яго функцыі ў розныя гістарычныя эпохі, а таксама новым выклікам і перспектывам, якія паўстаюць з гэтага ракурсу.
***
Універсітэцкі семінар — гэта галоўнае месца і сродак самаразвіцця Лятучага ўніверсітэта. Ён існуе з 2009 года, у ім нараджалася сама ідэя Лятучага. Мэты семінара – аналіз і рэфлексія нашага руху, абмеркаванне ідэй і прапановаў па развіцці, фармаванне супольнасці дзеля паўстання Ўніверсітэта ў Беларусі.
***
Глядзіце па тэме:
Таццяна Вадалажская, Уладзімір Мацкевіч. Ідэя ўніверсітэта і грамадзянская супольнасць.