
7 красавіка ў Мінску ўпершыню ўручылі прэмію за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава.
Узнагароду атрымаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку да кнігі “Віленскі покер” аўтарства літоўскага пісьменніка Рычарда Гавяліса, беларускі пераклад якой выйшаў у выдавецтве “Логвінаў”.
Цырымонія ўручэньня прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Паэтка, перакладчыца, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай.
Таццяна Вадалажская, каардынатар “Лятучага ўніверсітэта”, нагадала адну з улюбеных ідэй Міхала Анемпадыстава: паўстанне прасторы вакол культурных дамінантаў, і дадала, што арганізатарам вельмі хацелася б, каб прэмія выконвала менавіта гэтую функцыю: заданне такіх дамінантаў, якія б натхнялі творцаў і насычалі культурную прастору.
Таццяна Вадалажская, “Лятучы ўніверсітэт”.
Па словах старшыні Беларускага саюзу дызайнераў Змітра Сурскага, адна з мэтаў прэміі – дапамагчы беларускай культуры скараць новыя вышыні.
Кіраўнік Саюзу дызайнэраў Беларусі Зміцер Сурскі. Фота “Рыдыё Свабода”.
Цырымонія ўручэньня прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Фота “Радыё Свабода”.
Павел Ляўфер, ТАА “H&L”, фонд “Адкрытая культура”. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu.
У журы прэміі ўвайшлі пісьменнік, мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнэр Уладзімір Цэслер, пісьменнік, мастак Артур Клінаў, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнэрка Алена Дашкевіч, дызайнэр Юрый Тарэеў, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна.
Прэмію ад імя журы ўручаў Адам Глобус. Паводле яго, вокладка “Віленскага покеру” выйшла ў пераможцы бясспрэчна, набраўшы найбольшую колькасць балаў сябраў журы па дзесяцібальнай шкале. “Я думаю, што Міхалу гэтая вокладка б страшэнна спадабалася”, – адзначыў Адам Глобус.
Сябра журы, пісьменнік, мастак Адам Глобус.
Уручэнне прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Адам Глобус аб’яўляе пераможцу. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu.
Адам Глобус, Таццяна Нядбай і кнігавыдавец Ігар Логвінаў. Фота “Радыё Свабода”.
Пасля ўручэння прэміі Кася Камоцкая і Лявон Вольскі праспявалі некалькі песень на словы Міхала Анемпадыстава з “Народнага альбому”.
Кася Камоцкая спявае песні з “Народнага альбому”.
Лявон Вольскі. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu.
Грыгорый Кацнэльсон – мастак, графік, афармляе кнігі ўласнага выдавецтва “Асф-АльтЪ ИЗДАТ”, як ілюстратар супрацоўнічае з піцерскім часопісам “ЧИЖ И ЁЖ” ды іншымі выданнямі. Падчас працы над вокладкай да “Віленскага покера” ён стварыў шэсць мастацка-графічных варыянтаў, яго творы экспанаваліся на фестывалі інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.
Выдавец Ігар Логвінаў. Фота: Ірына Арахоўская/belsat.eu
Усяго на прэмію намінаваліся больш за 60 кніг, акрамя пераможцы фіналістамі сталі:
Кнігі, вокладкі якіх патрапілі ў шорт-ліст прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Фота “Радыё Свабода”.
Прэмія імя Міхала Анемпадыстава заснаваная сёлета ў памяць пра дызайнера, паэта, фатографа, публіцыста, культуролага, які пайшоў з жыцця год таму. Ініцыятыва належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фонду “Адкрытая культура”.
Генеральным партнёрам выступіў незалежны тэлеканал “Белсат”, прэмія ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі “Беларускамоўныя”.