Якой будзе адукацыя ў Лятучым універсітэце?

18 красавіка 2013

12-14 красавіка адбылася праектная сесія  пад назвай “Канцэпцыя адукацыі ў Лятучым універсітэце”. У межах сессіі мы шукалі адказы на пытанні аб тым, куды і як далей развіваць адукацыйную лінію нашага ўніверсітэта, выбудоўвалі канцэпцю адукацыі.

Галоўнай мэтай гэтай падзеі было абмеркаванне і пошук пагаднення аб тым, што павінна быць зместам адукацыі і як трэба арганізаваць нашу дзейнасць і жыццё, каб гэты змест аформіўся і стаўся адметнай рысай Лятучага ўніверсітэта.

Распачаў сессію даклад Уладзімера МацкевічаМетадалагічныя ўводзіны: змест адукацыі як сістэмаўтваральны фактар”. Мы атрымалі для далейшай працы агульную схему, праз напаўненне якой рухаліся наступныя тры дні.

Хтосці слухаў і занатоўваў, хтосці бурна спрачаўся, хтосці ўважліва сачыў за дыскусіяй.

Затым прагучалі яшчэ два даклада па агульнай тэме “Змест адукацыі ў Лятучым універсітэце: канцэптуальныя прапановы” ад Таццяны Вадалажскай і Паўла Баркоўскага. У іх былі агучаны хутчэй дапаўняльныя, чым альтэрнатыўныя версіі зместу адукацыі. Што, зразумела, таксама не прайшло без пытанняў, спробаў паразумення і дыскусій.

 

Далей нас чакала праца ў групах, дзе былі абмеркаваны зробленыя прапановы, вызначана іх адэкватнасць ідэі Лятучага ўніверсітэта, а таксама сучасным тэндэнцыям у адукацыі, навуцы і інтэлектуальнай сферы.

Адна з групаў засяродзілася на ўласна “змесце адукацыі”, другая – на “арганізацыі працэсаў”, а трэцяя – на “камунікатыўных і педагагічных кампетэнцыях”

Вынікі працы презентавалі і абмеркавалі на супольным “пленары”. У рэшце рэшт паразумеліся наконт таго, што мы не будзем вынаходзіць і вызначаць нейкае адзінае “правільнае” разуменне сучаснага мышлення (якое між іншым і з’яўляецца зместам адукацыі ўнверсітэта). Мы павінны так будуваць працу, каб заўсёды ісці да яго, клапаціцца ў кожным сваім дзеянні і несупынна высвятляць,  падштурхоўваючы адзін аднаго у спэчках і канкурэнцыі падыходаў.

Гэтак некалькі разоў пераходзячы ад групавой да супольнай працы мы паслядоўна абмеркавалі: “Умовы і абставіны рэалізацыі канцэптуальных прапаноў” і “Прапановы па парадку дзеянняў і крокаў рэалізацыі канцэпцыі”. За гэты час закранулі шмат важных пытанняў ад развіцця індывідуальнасці і ідэнтычнасці праз “Іншага” да тэхналагічных прастасаванняў выбудовы асабістай адукацыўнай траекторыі і “табелі аб рангах” у Лятучым унверсітэце.

 

Было сказана  і прадумана шмат. Зараз мы значна больш разумеем пра тое куды і як нам рухаца і індывідуальна, і супольна. Мы атрымалі уяўленні пра месца адукацыі ў агульнай структуры і працэсах Лятучага ўніверсітэта, уяўленні пра змест адукацыі – тое, што перадаецца ў адукацыйнай дзейнасці і застаецца пасля яе, уяўленні пра арганізацыю адукацыйнай дзейнасці ў Лятучым універсітэце.

Засталося “сабраць” ды аформіць усё гэта і для сябе і для больш шырокага кола. Наступная праца нас чакае на ўніверсітэцкіх семінарах і на летніку, а таксама ў асабістых адукацыйных і інтэлектуальных шляхах.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар