Захар Шыбека “Як пілі і співаліся беларусы”

04 жніўня 2016

На беларускіх землях пілі шмат, аж да таго, што часам співаліся. Каб зразумець чаму, нават не трэба заглыбляцца ў далекае мінулае. Чаму співаліся могуць патлумачыць дактары, сацыёлагі, псіхолагі. Гісторыкі могуць паспрабаваць адказаць толькі на пытанні як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць. Не менш цікава высветліць і тое ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма. Можна меркаваць, што ўсё ж за п’янства нясе адказнасць увесь алкагольны трохкутнік: улады, камерцыя і самі спажыўцы, хоць і цяжка сказаць – у аднолькавай меры або не.

Пра ўсё гэта вы зможаце больш даведацца дзякуючы лекцыі прафесара Захара Шыбекі – прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска.

14 ліпеня, 2016.

Арганізатары лекцыі: Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт.

УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ — #ФІЛОСАФ_У_ТУРМЕ
Свабодную думку немагчыма пасадзіць у турму!
Напішыце каментар