
Станаўленне незалежнай Рэспублікі Беларусь адбывалася паступова. З гэтым працэсам звязаны цэлы шэраг пераломных дат. Нягледзячы на тое, што Савецкі Саюз быў ліквідаваны толькі 8 снежня 1991 года, а суверэнітэт Беларусь абвясціла яшчэ 27 ліпеня 1990-га, менавіта з 25 жніўня 1991 года беларусы ўзялі лёс сваёй краіны ва ўласныя рукі.
Пачатак сэсіі. Гаворыць З.Пазьняк. Побач В.Голубеў; са сьцягам В.Галубовіч.
Незалежнаць не была здабыта за некалькі дзён. Яшчэ 27 ліпеня 1990 года – падчас знакамітага параду суверэнітэтаў савецкіх рэспублік – Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў Дэкларацыю «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Але, нягледзячы на тое, што дэкларацыя аб’яўляла нашу краіну суверэннай дзяржавай, на самой справе гэты дакумент не меў рэальнага юрыдычнага значэння і, у параўнанні з іншымі прававымі актамі, насіў рэкамендацыйны характар. У Беларусі працягвалі дзейнічаць старыя савецкія законы, якія нярэдка супярэчылі дэкларацыі. І толькі пасля правалу жнівеньскага путчу ГКЧП, які спрабаваў спыніць працэсы дэмакратызацыі і дэцэнтралізацыі ў СССР, нашай краіне ўдалося выйсці на новы, незалежніцкі этап будавання сваёй дзяржаўнасці.
На нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета, якая была склікана ў хуткім часе пасля паражэння жнівеньскага путчу, у 20 гадзін 12 хвілін 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. За гэта прагаласавала 256 дэпутатаў дзеючага тады парламента, супраць – 0, устрымалася – 0, не галасавала 9 народных выбраннікаў. У выніку гэтага дэкларацыя станавілася рэальна дзейным законам, па сваёй юрыдычнай сіле нават вышэйшым за старую савецкую канстытуцыю. У дапаўненне да гэтага рашэння быў прыняты яшчэ цэлы шэраг законаў і пастаноў, які забяспечылі Беларусі палітычную і эканамічную самастойнасць.
– Хто і калі ініцыяваў скліканне нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета?
– Калі была склікана нечарговая сесія Вярхоўнага Савета, павестка дня толькі фарміравалася. І напачатку амаль што адзіным было пытанне аб бягучым моманце. Але апазіцыя БНФ да сесіі падрыхтавала пакет законапраектаў, больш за 10 пытанняў мы прапаноўвалі ў парадак дня, я іх і агучваў па даручэнню калегаў. Калі пачалося паседжанне парламента, апазіцыя і асобныя дэпутаты пачалі прапаноўваць прыблізна адны і тыя ж пытанні. Па-першае, ацаніць дзейнасць службовых асоб Беларусі ў сітуацыі путчу ГКЧП, разабрацца, хто і што рабіў з вышэйшых службовых асобаў Беларусі. На гэтай хвалі са сваёй пасады быў зняты старшыня Вярхоўнага Савета Дземянцей, які па сутнасці падтрымаў путч у Маскве. А на яго месца быў абраны вядомы сваімі дэмакратычнымі поглядамі Станіслаў Шушкевіч. Па-другое, дэпутатам трэба было ацаніць аднoсіны Беларусі з маскоўскім цэнтрам, бо з-за перавароту ГКЧП палітычная сітуацыя ў СССР сур’ёзна змянілася. Амаль усе рашэнні, якія былі прынятыя на гэтай сесіі, былі прынятыя па ініцыятыве дэпутатаў апазіцыі БНФ.
– Найбольш важным, безумоўна, было наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР статуса Канстытуцыйнага закона. Справа ў тым, што ў Канстытуцыі СССР за Масквой было зафіксавана права кіравання так званымі прадпрыемствамі «саюзнага падпарадкавання». Паводле Канстытуцыі БССР 1978 г. Мінск прымаў удзел толькі ў кіраванні галінамі народнай гаспадаркі саюзнага-рэспубліканскага, рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання. Да ўласнасці СССР у Беларусі адносіліся буйнейшыя прадпрыемствы (МАЗ, БЕЛАЗ, Інтэграл, Калійны камбінат, прадпрыемствы нафтапераапрацоўчага комплексу), а таксама электрастанцыі, шляхі зносін, прадпрыемствы вайсковага прызначэння. І калі б Масква забрала ўсё гэта сабе, у нас бы нічога з буйной уласнасці не засталося.
– Яшчэ падчас жнівеньскага путчу дэпутаты фракцыі БНФ прынялі рашэнне, што трэба склікаць нечарговую сесію Вярхоўнага Савета, але тады гэта аказалася зрабіць немажліва. Па сутнасці, апазіцыя разам з Шушкевічам былі першымі, хто прапанаваў склікаць нечарговую сесію беларускага парламента. Мы пайшлі да старшыні Вярхоўнага Савета Мікалая Дземянцея (Сяргей Навумчык, Лявон Баршчэўскі, Ігар Гермянчук і я) з такой прапановай, але ён адмовіўся сам склікаць сесію, хаця меў на гэта права. Тады мы падрыхтавалі адпаведны ліст, які, за подпісам першага намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Шушкевіча, быў разасланы ўсім дэпутатам Вярхоўнага Савета з просьбай тэрмінова прыехаць у Мінск. Сесія была нарэшце склікана 24 жніўня 1991-га. Да таго часу жнівеньскі путч канчаткова праваліўся. У Расіі Ельцын ужо прыпыніў дзейнасць КПСС. Нашыя партыйныя лідэры былі сур’ёзна напужаныя і чакалі, што ж будзе далей. Затое мы, апазіцыянеры, ужо нікога не баяліся. Адбываліся цікавыя з’явы: да мяне падыходзілі партыйныя функцыянеры, якія падчас путчу нам пагражалі, і казалі, што тады яны проста жартавалі.
– Якой павінна была быць павестка дня сесіі?
У Дэкларацыі ж аб дзяржаўным суверэнітэце было запісана, што ўся маёмасць, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, з’яўляецца ўласнасцю беларускай дзяржавы і беларускага народа. Але Дэкларацыя – гэта толькі заява аб намерах. А 25 жніўня 1991 г. Дэкларацыі быў нададзены статус Канстытуцыйнага закона. Юрыдычна яна ўраўнялася з Канстытуцыяй. Згодна з заканадаўствам і практыкай, той дакумент, які прымаўся пазней, з’яўляўся галоўным. Такім чынам, наданне Дэкларацыі статуса Канстытуцыйнага закона засведчыла тое, што Беларусь – рэальна стала незалежнай дзяржавай. А ўсё, чым яна валодала – было зафіксавана як яе і толькі яе ўласнасць. ![]() Апазіцыйныя дэпутаты адцясняюць першага сакартара КПБ А.Малафеева ад трыбуны
– Менавіта гэта аб’яднала розныя палітычныя сілы ў Вярхоўным Савеце? – Так. Менавіта на гэтай хвалі адбылося аб’яднанне прадстаўнікоў усіх палітычных сіл у Вярхоўным Савеце ХII склікання ў пытанні надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статуса Канстытуцыйнага закона. – Якія пастановы, акрамя Дэкларацыі, былі прынятыя на Сесіі незалежнасці? – У дапаўненне была прынятая пастанова Вярхоўнага Савета аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі (адбылася перадача пад юрысдыкцыю нашай дзяржавы ўсіх прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, якія знаходзіліся на яе тэрыторыі). У гэты ж дзень быў прыняты закон «Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР» (у выніку КДБ і МУС перайшлі ў падпарадкаванне Мінску). Другое пытанне, якое разглядалася на сесіі, было чыста палітычным. Было прынята рашэнне аб прыпыненні дзейнасці КПБ-КПСС на тэрыторыі Беларусі. Тады яшчэ была прынятая важная пастанова аб дэпартызацыі. На кожным прадпрыемстве раней існавалі партыйныя бюро. Яны разам з дырэкцыяй кіравалі працай прадпрыемства, уплывалі на асабістае і грамадскае жыццё людзей. Гэта было ў арміі, у інстытутах, на заводах, гэта было скрозь. Калі, нарэшце, дзякуючы гэтаму закону партыю турнулі з прадпрыемстваў, яна аўтаматычна страціла сваю ўладу. Быў накладзены арышт на маёмасць КПБ-КПСС. Потым гэта маёмасць была забраная ў дзяржаўныя фонды, і кампартыя страціла рэальны ўплыў на грамадства. У тыя дні на мітынгу ля Дома ўрада была нават зладжаная тэатралізаваная акцыя – пахаванне КПБ-КПСС. – Як так сталася, што партыя забараніла сама сябе? Бо вядома, што большую частку дэпутацкага корпуса Вярхоўнага Савета складалі прадстаўнікі КПБ, якія дагэтуль скептычна ставіліся да ідэі незалежнасці. Ці быў нейкі супраціў з боку камуністычнай наменклатуры?
|