Беларусь для пачаткоўцаў: ад разумення да дзеяння

24 жніўня 2017

 

 

 

 

Зборнік уключае 4 невялікія асобныя кніжкі, якія былі падрыхтаваны і выдадзены ў розныя гады ў агульнай серыі «Беларусь для пачаткоўцаў». У прапанаваных кнігах распрацоўваюцца тэмы развіцця супольнасцей, якасці і ладу жыцця, пераацэнкі каштоўнасцей у гісторыі і культуры Беларусі, а таксама грамадзянскасці і грамадзянскай адукацыі. Мэта серыі «Беларусь для пачаткоўцаў» — прадумаць важныя для развіцця краіны тэмы «тут і цяпер», у Беларусі, з уключэннем усіх абставінаў і кантэкстаў, усіх суб’ектаў і пазіцый. Кнігі прапануюць разам з аўтарамі арганізаваць сваё мысленне, а затым і дзейнасць у тых ці іншых сферах. 

Зборнік будзе цікавым для даследчыкаў і практыкаў, якія займаюцца развіццём Беларусі.