
24 жніўня
Код прысутнасці
Зборнік змяшчае тэксты беларускіх інтэлектуалаў, якія ў найбольшай...
У дызайнерскім альбоме Міхал Анемпадыстаў прадстаўляе чытачу дакладна адабраны ім фотарад і разлічвае на суаўтарскую рэцэпцыю, здольнасць убачыць навакольны свет праз прызму прапанаванай аўтарскай оптыкі. Візуальныя матэрыялы кожнага з раздзелаў: “Белы”, “Чорны”, “Чырвоны”, “Сіні. Блакітны”, “Шэры”, “Залаты. Жоўты”, “Зялёны” суправаджаюць разгорнутыя аўтарскія тэксты. Гэта экскурсы ў культуралогію колераў. Кожны колер прадстае як прадукт культуры, для якога на пэўным этапе гісторыі з’яўляецца адпаведная назва, увасабляючы ягоны знакавы сэнс, сімвалічную інфармацыю, маркёрныя функцыі.
Кніга выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.