Права на мову

Каму належаць мова? Каму належаць узоры? Хто мае права іх тлумачыць?

Мова ўзьнікае непазьбежна ў выніку разгортваньня свадзеі. Як такая мова – гэта ўласьцівасьць чуваньня. Яна не належыць нікому, і ёй належыць усё, што яна стварае.

Але быць дачынам і асобай мовы – не адно і тое самае. Мова як уменьне належыць таму, хто стаў яе магавітам, ператварыў уласьцівасьць у магуту, стварыў мову ў мове.

Хаця мова зьвязвае грамаду, ня кожная яе частка здольна стварыць мову. Мова перадусім належыць тым, хто яе стварыў, засталыя ёй карыстаюцца.

Стваральнікі мовы, імядаўцы, маюць у мове грамады асаблівае імя і правы. І як кожнае імя ў мове народу яно перадаецца ў спадчыну, абнаўляецца новымі людзьмі.

Пераемнікамі іх імені і спадчыны зьўляюцца паэты. Яны ня проста могуць, а павінны тлумачыць мову і ўзоры. Яны зьвязваюць мову народу з пачаткам мовы. Гэта іх доўг.

Таму мова і права яе тлумачыць належыць паэтам.